Абраныя святыя: Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Златавуст

Ікона з Шарашова

Абраныя святыя: Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Златавуст — абраз, створаны ў другой палове XVIII стагоддзя, з Прачысценскай царквы г. п. Шарашова Пружанскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].

Шарашоўскі майстар (першы)[d]
Абраныя святыя: Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Златавуст. другая палова XVIII стагоддзя
Матэрыял дошка для жывапісу[d] і яечная тэмпера
Тэхніка тэмпера
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
(інв. ДБЖ-87)

Сюжэт правіць

На аграфленым пазалочаным фоне з раслінным арнаментам і калонамі дарычнага ордара, на карычневым поземе паказаны ў рост анфасамі з доўгай сівой барадой Васіль Вялікі ў светла-блакітнай альбе з карункамі па нізе і чырвонай епітрахіллю, у блакітнай на зялёнай падкладцы фелоні, зялёным з вохрыстымі крыжамі амафоры і з шэрай паліцай; з невялікай шырокай карычневай барадой Рыгор Багаслоў у светла-блакітнай з карункамі альбе, з чорнай епітрахіллю, у чырвоным сакасе, вохрыстым з карычневымі крыжамі амафоры; з доўгай рыжай барадой Іаан Златавуст у светла-блакітнай з карункамі альбе, з карычнева-чырвонай епітрахіллю, у зялёным на карычнева-чырвонай падкладцы сакасе і светла-сінім амафоры[2].

Айцы царквы левай рукой знізу падтрымліваюць Евангелле ў чорных, бардовых, чырвоных пераплётах. Німбы пазалочаныя аграфленыя, абрамленне страчана[2].

Паходжанне правіць

Абраз выяўлены 6-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1963 годзе у Прачысценскай царкве г. п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці[2].

Ікона раскрыта брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1974 годзе (Ленінград)[2].

Выстаўкі правіць

  • Творы мастакоў РСФСР, Украінскай і Беларускай ССР, прысвечаныя 1500-годдзю Кіева. Кіеў. 1982
  • Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985
  • Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
  • Іканапіс Беларусі XVII—XVIII стст. Яраслаўль. Масква. 1990

У культуры правіць

 
Паштовая марка Беларусі

У 1996 годзе выява іконы была выкарыстана на паштовай марцы «Белпошты».

Зноскі

  1. Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
  2. а б в г Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 242.