Абрахам Робінсан

Абрахам Робінсан (англ.: Abraham Robinson, 6 кастрычніка 1918 — 11 красавіка 1974) — амерыканскі матэматык, стваральнік «нестандартнага аналізу». Робінсан даказаў, што поле рэчавых лікаў можа быць пашырана да мноства, якое змяшчае бясконца малыя і бясконца вялікія велічыні ў тым сэнсе, які ўкладвалі ў гэтыя паняцці Лейбніц і іншыя матэматыкі XVIII стагоддзя.

Абрахам Робінсан
англ.: Abraham Robinson
Robinson abraham 1970.jpg
Імя пры нараджэнні ням.: Abraham Robinsohn[4]
Род дзейнасці матэматык, інжынер, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1918(1918-10-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1974(1974-04-11)[1][2][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Абрахам Робінсан нарадзіўся ў нямецкім горадзе Вальдэнбург (у нашы дні — Валбжых, Польшча), у яўрэйскай сям’і. Першапачаткова яго прозвішча было Рабінзонам (ням. Robinsohn), пасля пачатку Другой сусветнай вайны ён перайшоў на англійскае напісанне прозвішча.

Бацька Абрахама, пісьменнік (па адукацыі хімік), памёр неўзабаве пасля нараджэння сына. Калі нацысты прышлі да ўлады ў Германіі (1933), Абрахаму было 15 гадоў. Сям’я (маці і двое сыноў) з’ехалі ў Палесціну. У 1935 годзе Робінсан паступіў у іерусалімскі Яўрэйскі ўніверсітэт, які скончыў з адзнакай і быў накіраваны ў Парыж (1939) для працягнення адукацыі ў Сарбоне. Пачатак Другой сусветнай вайны заспеў яго ў Францыі.

На адным з апошніх караблёў Робінсан уцёк ад нацысцкіх войскаў у Англію, дзе быў залічаны ў шэрагі руху «Змагарная Францыя» у якасці эксперта па аэрадынаміцы і палётам са звышгукавымі хуткасцямі. Да канца вайны ён стаў выбітным спецыялістам у гэтай галіне, аднак працягваў даследаванні па матэматычнай логіцы, якой захапіўся ва ўніверсітэце.

Пасля вайны Робінсан некаторы час працаваў у Лондане. У 1946 годзе ён атрымаў дыплом ад Яўрэйскага ўніверсітэта, а ў 1949 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Лондане на тэму: «Метаматэматыка алгебраічных сістэм». У 1951—1957 гг. займае кафедру прыкладной матэматыкі ў Таронта (Канада), затым 5 гадоў выкладае ў Яўрэйскім універсітэце.

У 1962 годзе Робінсан канчаткова перасяляецца ў ЗША. Першыя 5 гадоў ён выкладаў у Каліфарнійскім універсітэце (Лос-Анджэлес). У 1967 годзе Робінсан перайшоў у Ельскі ўніверсітэт. Памёр ад раку ў 1974 годзе.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. а б Abraham Robinson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в г д е ё ж з і MacTutor History of Mathematics archive
  5. Find a Grave — 1996.