Абруч (мастацкая гімнастыка)
снарад у мастацкай гімнастыцы
Абруч — спартыўны снарад колцападобнай формы. Выкарыстоўваецца як адзін са спартыўных снарадаў у практыкаваннях па мастацкай гімнастыцы.

Дыяметр абруча — 51-90 см (залежыць ад росту гімнасткі), вага — мінімум 300 гр.
Абручы бываюць аднатонныя або шматколерныя. Многія гімнасткі абляпляюць іх каляровым скотчам для прыгажосці.
Асноўныя патрабаванні праграмы з абручом ўключаюць кручэнне вакол рукі або цела і пракатку, а таксама кругі, кідкі, праход праз абруч і над абручом.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абруч (мастацкая гімнастыка)
Для паляпшэння артыкула па спорце пажадана |