Абсерва́нты — назва, якая ўжываецца ў Рымска-Каталіцкай Царкве да тых манахаў, якія вызначылі мэту ў асабліва строгім і дакладным выкананні ўсіх правілаў і абрадаў манаскага жыцця, устаноўленых для іх ордэна. Спачатку гэта назва прымянялася толькі да пэўных асоб з ліку манахаў, якія вызначаліся строгасцю жыцця. Потым абсерванты сталі выдзяляцца ў кляштарах у асобны клас. У гэтым сэнсе назва «абсерванты» першы раз была ўжыта на Канстанцкім Саборы. У 1350 г. францысканцы налічвалі ў складзе свайго ордэна 12 кляштараў абсервантаў. Калі ў кляштарах сталі адбывацца паміж абсервантамі і іншымі манахамі сваркі, разлад, якія не маглі спыніць Папы Марцін V і Леў X, абсерванты атрымалі права мець у кляштары асобнага духоўнага кіраўніка — магістра.

Літаратура

правіць
  • Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.