Абідавічы (археалагічныя помнікі)

Абідавічы — археалагічныя помнікі: гарадзішча, селішча, стаянка і бескурганны могільнік каля в. Абідавічы (Быхаўскі раён, Гомельская вобласць), на левым беразе р. Дняпро.

Гарадзішча, селішча, стаянка
Абідавічы
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Абідавічы

Ва ўрочышчы Чырвоная горка знойдзена скрэблападобная прылада працы эпохі мусцье.

Гарадзішча правіць

Знаходзіцца за 3 км на паўночны захад ад вёскі і 100 м на поўнач ад урочышча Чырвоная горка. Пляцоўка падковападобная, памерам 40х30 м, прымыкае да старога рэчышча, парасла лесам. З вонкавага боку ўмацавана 3 валамі вышынёй каля 1,5 м і равамі глыбінёй 1 м, шырынёй 5—8 м. Выявіў у 1963 годзе У. М. Сівагракаў, даследаваў у 1966 годзе Л. Д. Побаль. Культурны пласт каля 0,6 м. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду (часткова штрыхаваныя), 2 венчыкі гаршка з дамешкамі жарствы ў гліне.

Датуецца раннім этапам зарубінецкай і калочынскай культур (II ст. да н.э.III ст. н.э.).

Селішча—1 правіць

Знаходзіцца за 200—300 м на поўнач ад гарадзішча на высокім беразе р. Дняпро. Даследавалі ў 1926 годзе С. С. Шутаў, у 1960 годзе Л. Д. Побаль і Я. І. Бібікаў. Знойдзена кераміка бронзавага веку і ляпная гладкасценная VIIX стст.

Побач з селішчам каля 10 курганоў. За 0,5 км на поўдні ад селішча знойдзены кальцыніраваныя косці.

Стаянка, ці селішча—2 правіць

Знаходзіцца за 1 км на поўдні ад селішча—1, за ўрочышчам Чырвоная горка. Выяўлена ляпная кераміка IX стст.

Бескурганны могільнік правіць

Знаходзяцца за 400—500 м на поўдзень ад селішча—2. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Датуецца I тысячагоддзем н.э.

Літаратура правіць

  • Побаль, Л. Д. Абідавічы / Л. Д. Побаль // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 21. — ISBN 5-85700-077-7.

Спасылкі правіць