Агальматаліт (ад стар.-грэч.: ἄγαλμα) — шчыльная дробназярністая метамарфічная горная парода, якая складаецца з мінерала пірафіліту, звычайна з дамешкам тальку, слюдзістых і каалінавых мінералаў. Тэрмін уведзены ў мінералагічную наменклатуру ў 1797 годзе. Сінонімы: біхарыт, васковы камень, карцінны камень, карэіт, пагадыт (з пароды рабілі дэкаратыўныя мініяцюрныя пагады).

Агальматаліт

Залягае ў выглядзе невялікіх пластоў і прожылкаў сярод метамарфічных сланцаў, а таксама гідратэрмальна змененых вулканагенных парод. Утвараецца ў выніку нізкатэмпературных гідратэрмальных працэсаў.

Зноскі

правіць