Агата Увілінгійімана

Агата Увілінгійімана, таксама вядомая як мадам Агата (23 мая 1953, Нгозі — 7 красавіка 1994, Кігалі) — руандыйскі палітычны дзеяч. Была прэм’ер-міністрам Руанды з 18 ліпеня 1993 года да сваёй смерці 7 красавіка 1994 года. Была забітая ў самым пачатку руандыйскага генацыду. З’яўляецца першай і да гэтага часу адзінай жанчынай, якая займала пасаду прэм’ер-міністра Руанды.

Агата Увілінгійімана
руанда: Agathe Uwilingiyimana
Prime Minister of Rwanda[d]
18 ліпеня 1993 — 7 красавіка 1994
Папярэднік Dismas Nsengiyaremye[d]
Пераемнік Jean Kambanda[d]
Нараджэнне 23 мая 1953(1953-05-23)
Смерць 7 красавіка 1994(1994-04-07) (40 гадоў)
Месца пахавання
Муж Ignace Barahira[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, настаўніца
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера матэматыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шлях да пасады прэм’ер-міністра правіць

У 1986 годзе яна стварыла эканамічны і крэдытны кааператыў з супрацоўнікаў акадэмічнай школы Бутарэ, пасля чаго яе важная роля ў арганізацыі ўзаемадапамогі зрабілася вядомай уладам у Кігалі, якія імкнуліся прызначыць на адказныя дзяржаўныя пасады асоб, якія паходзяць з праблемных паўднёвых раёнаў краіны. У 1989 годзе яна стала чыноўнікам у Міністэрстве гандлю.

У 1992 годзе яна ўступіла ў Дэмакратычны рэспубліканскі рух (MDR), апазіцыйную партыю, і праз чатыры месяцы была прызначаная міністрам адукацыі ва ўрадзе Дымаса Нсенгіярэм’е, першага прэм’ер-міністра ад апазіцыі, які заняў пасаду па схеме падзелу ўлады, прынятай па выніках перамоваў паміж прэзідэнтам Жувеналем Хаб’ярыманай і пяццю асноўнымі апазіцыйнымі партыямі. На пасадзе міністра адукацыі яна адмяніла сістэму этнічных квот, увёўшы доступ у дзяржаўныя школы і да атрымання стыпендый, якая была звязана толькі з паказчыкамі навучэнцаў. Гэтае рашэнне прывяло да варожага стаўлення да яе з боку партый радыкальных хуту.

17 ліпеня 1993 года, пасля сустрэчы прэзідэнта Хаб’ярыманы і прадстаўнікоў усіх пяці партый, Агата Увілінгійімана стала першай жанчынай на пасадзе прэм’ер-міністра Руанды, замяніўшы доктара Нсенгіярэм’е — чалавека, які прызначыў яе міністрам адукацыі і спробы апраўдання якой прэзідэнта былі непапулярныя сярод астатніх партый. Паколькі Увілінгійімана не мела такой магутнай платформы, як іншыя кандыдаты, і не была саюзнікам Хаб’ярыманы, лічыцца, што яе прызначэнне прэм’ер-міністрам было заснавана на палітычным разліку: з боку прэзідэнта — адносна таго, што яе прызначэнне расколе апазіцыю, з боку апазіцыі — што яна будзе кіравацца. У дзень яе прызначэння Нсенгіярэм’е прыпыніў членства Увілінгійіманы ў MDR (MDR выступіла супраць фарміравання любога часовага ўрада, які выключае паўстанцаў РПФ).

Зноскі

Спасылкі правіць