Агент пурпур, «эйджэнт пёрпл» (англ.: Agent purple, фіялетавы рэагент) — кодавая назва для магутнага гербіцыда і дэфаліанта, які амерыканскія ваенныя выкарыстоўвалі ў ходзе экалагічнай вайны супраць В’етнама. Назва паходзіць ад фіялетавай паласы, намаляванай на бочках, у якія расфасоўвалі гербіцыд. Прэпарат, стварэнне якога было шмат у чым натхнёна выкарыстаннем гербіцыдаў і дэфаліантаў падчас брытанскай вайны ў Малаі, быў адным з так званых «вясёлкавых гербіцыдаў», да якіх таксама ставіцца больш вядомы «Агент оранж». Агент пурпур і оранж таксама выкарыстоўваюцца для масавага знішчэння раслін у Канадзе. Найбуйнейшымі вытворцамі названай сумесі па замове Міністэрства абароны ЗША былі кампаніі «Мансанта», «Доў Кемікэл», «Юніён Карбайд» і «Дайамонд Шэмрок»[1][2].

Распрацоўка правіць

Агент пурпур быў распрацаваны ў ЗША падчас Карэйскай вайны[2] і па сваім складзе хімічна блізкі да больш позняга і больш вядомага тактычнага гербіцыду «агенту оранж», абодва яны ўяўляюць сабой сумесь гербіцыдаў 2,4-Д і 2,4,5-Т у роўных частках[3]. Розніца паміж імі складаецца ў форме 2,4,5-Т. У складзе агента орандж 2,4,5-Т быў у форме н-бутылавагу эфіру, а ў агенце пурпур у выглядзе сумесі н-бутылавага і ізабутылавага эфіраў у суадносінах 60 % і 40 %[3]. Агульны склад агента пурпур наступны: 50 % н-бутылавага эфіру 2,4-Д, 30 % н-бутылавага эфіру 2,4,5-Т і 20 % ізабутылавага эфіру 2,4,5-Т[3]. Вытворчасць 2,4,5-T (галоўнага кампанента для «пурпур» і «аранж») пачалося на заводах «Мансанта» яшчэ да Карэйскай вайны, у 1948 годзе[2].

Перад пачатам аперацыі Ranch Hand (1962—1971) было вядома[4][5][6][7][8][9], што 2,4,5-Т, а як следства агент пурпур, пінк, грын і оранж былі забруджаны тэтрахлордыбензыдыаксінам (ТХДД), надзвычай таксічным і стойкім пабочным прадуктам, які ўтвараецца ў ходзе сінтэзу 2,4,5-Т. Утрыманне дыяксіна значна адрозніваецца ад партыі да партыі і нават унутры адной партыі; як правіла, тыя рэчывы, якія выраблялі раней, напрыклад пурпур і пінк, мелі больш высокія ўзроўні забруджвання. У артыкуле 2003 года ў Nature падлічылі сярэдняе ўтрыманне ТХДД у агенце оранж, падвысіўшы гэты лік з 3 частак на мільён (даныя ВПС ЗША) да 13 частак на мільён, таксама было падлічана, што ў агенце пурпур у сярэднім можа ўтрымлівацца 32,8 частак на мільён ТХДД. Узор агента пурпур, які захоўваецца на авіябазе Эглін, мае яшчэ больш высокае ўтрыманне дыяксіну — 45 частак на мільён[10].

Выкарыстанне правіць

Агент пурпур выкарыстоўваўся толькі на ранніх стадыях праграмы распылення гербіцыдаў, паміж 1962 і 1965 гадамі, а таксама больш ранняй стадыі выпрабаванняў, праведзеных амерыканскімі вайскоўцамі за межамі В’етнама[11]. Усяго ў В’етнаме распылілі каля 500 000 галонаў (~1,9 млн літраў)[12]. У 1966 і 1967 гадах, калі паўстала патрэба ачысціць базу Гейджтаўн у Канадзе ад расліннасці, то ў рамках выпрабаванняў над базай распылілі агент аранж і пурпур[13][14].

Зноскі правіць

  1. Russell-Manning, Betsy. Malathion: Toxic Time Bomb. (англ.) — San Francisco, Calif.: Greensward Press, 1991. — P.46 — 258 p. — ISBN 0-930165-49-7.
  2. а б в Bridger, Sarah. Scientists at War: The Ethics of Cold War Weapons Research — Harvard University Press, 2015. — P.71 — 368 p. — ISBN 978-0-674-73682-5.
  3. а б в National Defence and the Canadian Forces: Health Information Summary for CF Members Архівавана 9 снежня 2012 года. Date Modified: 2012-01-13; Subpage of DND CF The Use of Herbicides at CFB Gagetown from 1952 to Present Day Архівавана 12 снежня 2011 года. Project
  4. Berufliche Akne (sog.
  5. Table TCDD-UNFÄLLE — Eine Bilanz des Schreckens pp. 54-59 in Seveso ist überall — Die tödlichen Risiken der Chemie by Egmont R. Koch, Fritz Vahrenholt; 1978, ISBN 3 462 012908 (accessed 2013-07-29)
  6. p. 49 in Seveso ist überall — Die tödlichen Risiken der Chemie by Egmont R. Koch, Fritz Vahrenholt; 1978, ISBN 3 462 012908
  7. Peter H. Schuck: Agent Orange on Trial: Mass Toxic Disasters in the Courts p. 17 (accessed 2013-07-29)
  8. «Chemical companies, US authorities knew dangers of Agent Orange» Архівавана 22 жніўня 2016. by Jon Dillingham; August 10, 2009 (accessed 2013-07-29)
  9. REPORT TO SECRETARY OF THE DEPARTMENT OF VETERANS AFFAIRS ON THE ASSOCIATION BETWEEN ADVERSE HEALTH EFFECTS AND EXPOSURE TO AGENT ORANGE Архівавана 6 красавіка 2016. as Reported by Special Assistant Admiral E.R. Zumwalt, Jr., May 5, 1990 (accessed 2013-07-29)
  10. Stellman, Jeanne et al. The Extent and patterns of usage of Agent Orange and other herbicides in Vietnam Nature, Vol. 422 (17 April 2003) pp. 681—687 (accessed 2013-07-29)
  11. Agent Orange: Herbicide Tests and Storage in the U.S. Veterans Administration Website
  12. Stellman Jeanne et al. page 682
  13. «The Use of Herbicides at CFB Gagetown from 1952 to Present Day» Архівавана 12 снежня 2011 года., Canadian Department of National Defence
  14. «Agent Orange and Agent Purple», CBC News, 21 August 2007