Агнешка Уладарчык

Агнешка Уладарчык (польск.: Agnieszka Włodarczyk; нар.13 снежня 1980, Слаўна) — польская актрыса і спявачка.

Агнешка Уладарчык
польск.: Agnieszka Włodarczyk
Дата нараджэння 13 снежня 1980(1980-12-13)[1] (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Robert Karas[d]
Прафесія акцёрка, спявачка
Кірунак поп-музыка
IMDb ID 0937251
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бацькі Агнешкі развяліся, калі ёй было два гады. У яе ёсць малодшы брат Роберт. У 1995 годзе прымала ўдзел у конкурсе «Юная Міс Польшча». Свае першыя крокі як актрыса яна зрабіла ў тэатры Бафа ў Варшаве. Яе акцёрскім дэбютам быў польскі варыянт мюзікла «Метро». У 1996 годзе яна была абраная для ролі Сары ў фільме «Ахоўнік для дачкі» сярод больш за сто кандыдатак. З 1998 па 2007 год грала ў польскім тэатры Тэлебачання. У верасні 2002 года з’явілася на вокладцы польскай версіі часопіса Playboy.

Зноскі

  1. Agnieszka Włodarczyk // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.