Адам Адамавіч Клюбко

Адам Адамавіч Клюбко (21 сакавіка 1923, в. Кармазы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць — 19 студзеня 2008) — Герой Сацыялістычнай Працы (1951).

Адам Адамавіч Клюбко
Дата нараджэння 21 сакавіка 1923(1923-03-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 2008(2008-01-19) (84 гады)
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна
сярэбраны медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам атрада імя Даватара партызанскай брыгады імя Чкалава, потым у Чырвонай Арміі. Вярнуўся на Старадарожчыну, а праз некаторы час пераехаў у Любанскі раён, дзе на доўгія гады звязаў свой лёс з саўгасам «Любанскі».

Спачатку працаваў трактарыстам, потым узначаліваў звяно па вырошчванню бульбы.

У 1965 годзе звяно А. А. Клюбко атрымала ўраджай бульбы па 317 ц/га.

Узнагароды правіць

На ВДНГ СССР атрымаў сярэбраны медаль. За працоўныя дасягненні ў 1966 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Занесены ў Кнігу Народнай Славы раёна.

Зноскі

Спасылкі правіць