Адам Букса (польск.: Adam Buksa; нар. 12 ліпеня 1996(1996-07-12)[1], Кракаў[2]) — польскі футбаліст, нападаючы французскага клуба «Ланс», які на правах арэнды выступае за турэцкі «Антальяспар», і зборнай Польшчы.

Футбол
Адам Букса
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 ліпеня 1996(1996-07-12)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства
Рост 191 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
2014—0000 Лехія Гданьск
Novara Calcio[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Як футбаліст, апроч Польшчы, гуляў яшчэ ў Італіі і ЗША.

Клубная кар’ера

правіць

20 снежня 2019 года Букса перайшоў у клуб MLS «Нью-Інглэнд Рэвалюшн», падпісаўшы кантракт па правіле прызначанага гульца. Па звестках прэсы сума трансферу склала $4,5 млн. У амерыканскай лізе ён дэбютаваў 29 лютага 2020 года ў матчы стартавага тура сезона супраць «Манрэаль Імпакт». 7 сакавіка ў матчы супраць «Чыкага Файра» забіў свой першы гол за «Рэвалюшн».

7 чэрвеня 2022 года Букса перайшоў у клуб французскай Лігі 1 «Ланс» за $10 млн.

Міжнародная кар’ера

правіць

Адам Букса атрымаў свой першы выклік у зборную 15 лістапада 2018 года на таварыскую гульню супраць зборнай Чэхіі, аднак у гэтым матчы не згуляў, а зборная Польшчы саступіла з лікам 0:1.

Пасля трохгадовага перапынку Букса нарэшце дэбютаваў за нацыянальную каманду, выйшаўшы 2 верасня 2021 года ў стартавым складзе ў матчы адборачнага турніру УЕФА да ЧС-2022 супраць зборнай Албаніі. У гэтым дэбютным матчы ён забіў свой першы гол за зборную, а яго каманда перамагла з лікам 4:1.

У матчы 5 верасня таго ж года супраць зборнай Сан-Марына Адам Букса здзейсніў хет-трык (у тым ліку забіў два галы ў кампенсаваны час да другога тайма), замяніўшы ў гэтай гульні Роберта Левандоўскага пасля першага тайма. Зборная Польшчы атрымала гасцявую перамогу з лікам 7:1.

Зноскі

правіць
  1. а б Adam Buksa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.