Адам Э́льсгаймер (Adam Elsheimer; 18 сакавіка 1578, г. Франкфурт-на-Майне, Германія11 снежня 1610) — нямецкі жывапісец і гравёр.

Адам Эльсгаймер
ням.: Adam Elsheimer
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 сакавіка 1578[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 1610(1610-12-11)[2][3][…] (32 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Уплыў Philipp Uffenbach[d] і Hans Rottenhammer[d]
Уплыў на David Teniers the Elder[d][5], Paul Juvenell the Elder[d][6][7] і Carlo Saraceni[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся ў Ф. Уфенбаха ў г. Франкфурт-на-Майне. 3 1598 працаваў у Венецыі, з 1600 у Рыме.

Уцёкі ў Егіпет

Пісаў (пераважна на медзі) невялікія карціны, у якіх біблейскія і міфалагічныя сцэны перанесены ў простыя бытавыя абставіны («Юпітэр і Меркурый у Філемона і Баўкіды», «Іосіф каля калодзежа»); пейзажы, якія вылучаюцца паэтычнасцю і інтымнасцю ўспрымання прыроды («Пейзаж з круглым храмам»). Асабліва ўласцівы яго творчасці начныя сцэны з мяккім кантрасным асвятленнем («Уцёкі ў Егіпет»).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Эльсгаймер // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2003.