Адведкі
Адведкі, водведкі, адведзіны, наведанне[1] — даўні народны звычай наведвання жанчынамі праз дзень-два пасля родаў парадзіхі, каб даведацца пра здароўе яе і дзіцяці.
У адведкі ішлі звычайна жанчыны без запрашэння ўсе разам ці паасобку, каб дапамагчы парадзісе і яе сям'і ў дамашніх клопатах[1]. Наведвальніцы неслі з сабой пачастунак, напрыклад, на Магілёўшчыне штосьці (бліны, сыр, варанае) у місцы, таму звычай называўся «пайсці з міскай». Іх частавалі, запрашалі на радзіны. Адведзіны яшчэ з першабытнага часу азначалі вялікі клопат родзічаў пра свайго нашчадка.
Мужчынам і незамужнім дзяўчатам забаранялася хадзіць у адведкі, забаронена было таксама цікавіцца здароўем нованароджанага[1].
Адведкі ў асучасненай форме існуюць і сёння[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Герасіменя В. Адведкі // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info
- Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.