Вялікае Княства Фінляндскае: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэг: Адменена
Радок 106:
 
[[Файл:MECHELIN(1894) p134 Helsinki, The Senate.jpg|thumb|Будынак Сената на [[Сенацкая плошча Хельсінкі|Сенацкай плошчы]] ў Хельсінкі. Фота 1894 года.]]
У жніўні 1809 года імператарам быў зацверджаны Статут, распрацаваны напярэдадні Боргаскага сойма фінскім камітэтам на чале з {{нп5|Якаб Тэнгстром|Якабам Тэнгстромам|en|Jakob Tengström}}, {{нп5|Архідыяцэзія Турку|біскупам Турку|en|Archdiocese of Turku}}. Статут перадаваў уладу ад губернатара ўрадаваму кабінету, які ў 1816 годзе быў перайменаваны ў {{нп5|Сенат Фінляндыі|Імператарскі сенат Фінляндыі|fi|Suomen senaatti}}. Сенат складаўся з дэпартамента юстыцыі і дэпартамента эканомікі, і збольшага набіраўся з чыноўнікаў «шведскай» Фінляндыі, якія не валодалі [[руская мова|рускай мовай]]. Згодна са Статутам, генерал-губернатар быў старшынёмстаршынёй Сената, аднак не меў права голасу ў грамадзянскіх справах. На практыцы ў яго кампетэнцыі ўваходзіў толькі кантроль над узброенымі сіламі княства. Таксама генерал-губернатар мог забяспечваць прапановы Сената пісьмовым заключэннем<ref name="hist_finlandyji"/>{{rp|74-75}}.
 
У 1812 годзе сталіца Вялікага Княства была перанесена з [[Турку]] ў [[Хельсінкі]], што мела стратэгічныя перавагі праз знаходжанне там крэпасці [[Свеаборг]]. У тым жа годзе да княства была далучаная [[Выбаргская губерня]]<ref name="hist_finlandyji"/>{{rp|75}}.