Аншлюс Аўстрыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Bundesarchiv_Bild_183-1987-0922-500,_Wien,_Heldenplatz,_Rede_Adolf_Hitler.jpg|thumb|250px|Гітлер паведамляе пра аншлюс Аўстрыі на Гельдэнплац у [[Вена|Вене]], [[15 сакавіка]] [[1938]]]]
'''Аншлюс''' ({{lang-de|Anschluss, Anschluß}}  далучэнне, саюз)  — ідэя аб'яднання [[Аўстрыя|Аўстрыі]] з [[Германія]]й і канкрэтна — анэксія [[Першая Аўстрыйская рэспубліка|Аўстрыі]] [[Нацысцкая Германія|Германіяй]] [[12 сакавіка|12]] — [[13 сакавіка]] [[1938]]. Незалежнасць Аўстрыі была адноўленая ў [[красавік]]у [[1945]], пасля яе заняцця саюзнымі войскамі падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], і ўзаконеная Дзяржаўнай дамовай [[1955]], якая забараняла аншлюс. У пераносным значэнні тэрмін «аншлюс», праз сваю сувязь з гісторыяй [[нацызм]]у, ужываецца ў негатыўным сэнсе як сінонім паняцця [[анексія]].
 
Падзея вядомая ў гісторыі таксама пад назвамі '''анексія Аўстрыі Германіяй''', '''з'яднанне Аўстрыі з Германіяй''' або '''аншлюс Аўстрыі'''. На працягу пэўнага часу аўстрыйскія прыхільнікі Гітлера з Аўстрыйскай нацыянал-сацыялістычнай партыі ставілі перад урадам сваёй краіны пытанне аб далучэння Аўстрыі да Германіі. На 13 сакавіка 1938 г. быў запланаваны рэферэндум па гэтаму пытанню, але нацыяналісты зрабілі дзяржаўны пераварот і перадалі ўсю ўладу ў краіне Германіі. 12 сакавіка войскі Вермахта ўвайшлі на тэрыторыю Аўстрыі. 13 сакавіка таго ж года было аб'яўлена аб аншлюсе альбо з'яднанні Аўстрыі з Германіяй.
== Вонкавыя спасылкі ==
 
Аднак было вырашана правесці рэферэндум па пытанню падтрымкі аншлюсу насельніцтвам Аўстрыі. 10 красавіка 1938 г. большасць аўстрыйскіх грамадзян станоўча адказалі на пытанне «Ці згаджаецеся Вы са з'яднаннем Аўстрыі і германскага Рэйха, якое адбылося 13 сакавіка 1938 г. і ці падтрымліваеце Вы сваім голасам нашага лідэра Адольфа Гітлера». Але легітымнасць рэферэндуму выклікае сумненні паколькі некалькі соцень тысяч аўстрыйцаў, у асноўным, яўрэйскага паходжання, былі пазбаўлены права голасу.<ref>Die propagandistische Vorbereitung der Volksabstimmung. Dokumentationsarchiv des österreichischen Widerstandes, Wien 1988, S. 495—526.</ref> Да тых, хто меў права голасу і не хадзіў на рэферэндум, нярэдка прыходзілі дадому некалькі разоў і настойліва запрашалі прыняць у ім удзел.<ref>Jehovah's Witnesses Yearbook 1989, p. 100</ref>
 
Прымусовы характар далучэння Аўстрыі да Германіі стаў падставай для дэкларацыі па Аўстрыі краін антыгітлераўскай кааліцыі, падпісанай у Маскве ў кастрычніку 1943 г. Згода гэтай дэкларацыі Аўстрыя аб'яўлялася першай ахвярай гітлераўскай агрэсіі, яе народ заклікаўся да барацьбы за незалежнасць, а аншлюс быў аб'яўлены скасаваным.[http://www.ibiblio.org/pha/policy/1943/431000a.html%20]
У 1955 г. Аўстрыя аднавіла свой суверэнітэт пасля 10 год кантролю з боку краін антыгітлераўскай кааліцыі.
 
{{зноскі}}
 
== У Сеціве ==
{{Commons|Category:Anschluss of Austria 1938}}
* [http://www.scrapbookpages.com/Austria/Anschluss01.html History of unification of Austria and Germany on March 12, 1938]