Бярозавік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вырашэнне неадназмачнасцяў using AWB (7794)
Радок 1:
{{вызн|1=Бяр{{*|о}}завік}}, {{вызн2|1=бэрка}} — свежы [[бяроза|бярозавы]]вы сок, а таксама беларускі традыцыйны ферментаваны напой з яго.
 
У бочку з сокам дадаюць прарошчаны і падпрэжаны [[ячмень]] або [[сухары]], часам крыху [[цукар|цукру]] ці [[мёд]]у, ставяць яе ў цёмнае халаднаватае месца ці закопваюць у зямлю на 4 – 6 тыдняў. У іншым варыянце свежы сок злівалі ў кадку, дадавалі [[дрожджы]], некалькі галінак [[парэчка|парэчак]] для паляпшэння смаку і насыпалі [[авёс]], які, прарастаючы на паверхні, ахоўваў сок ад пылу. Такі напой мог захоўвацца да сенакосу. Пашыраны амаль на ўсёй тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Для Беларусі ў часы [[ВКЛ]] бярозавы і [[клён|кляновы]] сокі былі вельмі характэрныя. У [[Польшча|Польшчы]] «бярозавая юшка» служыла аб'ектам сталых кпінаў над [[літоўцы|літоўцамі]] і [[беларусы|беларусамі]]. Летам бярозавік выкарыстоўвалі для прыгатавання [[халаднік]]оў.
Радок 5:
Бярозавік шырока выкарыстоўваецца і ў [[народная медыцына|народнай медыцыне]]. Яго п'юць пры [[падагра|падагры]] і іншых сустаўных захворваннях. Выкарыстоўваюць у выглядзе вільготных павязак пры [[экзэма]]х.
 
Свежы бярозавік мае кіслотнасць 5,2 – 6,5 ([[pH]]), шчыльнасць 1,0007 – 1,0046 г/см³. Утрымлівае 1,09 – 1,17 % [[цукры|цукроў]], у тым ліку 0,54 – 0,59 % [[глюкоза|глюкозы]], 0,45 – 0,52 % [[сахароза|сахарозы]], 0,19 – 0,20 % [[фруктоза|фруктозы]]. Багаты на [[мінеральныя рэчывы]]. Утрымлівае шэраг [[макраэлементы|макраэлементаў]]: у 100 г соку [[калій|калію]] — 27,3 мг, [[натрый|натрыю]] — 1.6 мг, [[кальцый|кальцыю]] — 1,3 мг, [[магній|магнію]] — 0,6 мг. У яго склад уваходзяць [[мікраэлементы]] — [[медзь]], [[марганец]], [[жалеза]], [[алюміній]], [[крэмній]], [[нікель]], [[Тытан, хімічны элемент|тытан]] і іншыя, [[вітаміны]] — [[вітамін C|C]], [[вітамін B1|В1]], [[вітамін B6|B6]], [[вітамін PP|PP]], [[вітамін H|H]].
 
Існавала некалькі спосабаў нарыхтоўкі бярозавіка. Найпрасцейшы — на ствале бярозы не вышэй за 80 см ад зямлі рабілі надрэз глыбінёй каля 20 см; сок, які збіраўся ў гэтым паглыбленні, вычэрпвалі лыжкай. Існаваў і іншы спосаб: у бярозе буравілі адтуліну да асяродка або менш глыбокую, ці надрубалі дрэва ў 2 месцах сякерай уздоўж дравеснага валакна, а паміж гэтымі зарубкамі рабілі папярочны надрэз. У адтуліну ўстаўлялі трубку з [[бузіна|бузіны]] або іншага дрэва ці прыладжвалі жолаб. Пад ім ставілі або падвешвалі пасудзіну. Каб яе не скралі, яе змяшчалі даволі высока і прыкрывалі галінамі. Часам абрубалі сук і каля абрубленага канца падвешвалі пасудзіну.
Радок 15:
[[Катэгорыя:Беларуская кухня]]
 
[[be-x-old:Бярозавік]]
[[af:Berkesap]]
[[be-x-old:Бярозавік]]
[[da:Birkesaft]]
[[de:Birkensaft]]