Вікіпедыя:АўтаВікіБраўзер

(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:AWB)
АўтаВікіБраўзер
Тып старонка ўнутрыпраектнай прасторы ў адным з праектаў Вікімедыя[d], адкрытае праграмнае забеспячэнне[d] і Wikimedia semi-automated tool[d]
Распрацоўшчык AutoWikiBrowser team
Напісана на C#[1]
Інтэрфейс Англійская
Аперацыйная сістэма Windows
Апошняя версія 5.5.6.0
Стан Паўаўтаматычны рэдактар Вікіпедыі
Ліцэнзія GPL
Сайт sourceforge.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

АўтаВікіБраўзер — інструмент для рэдагавання Вікіпедыі ў паўаўтаматычным рэжыме. Ён працуе пад Windows 2000/XP/Vista/7. Для працы патрэбен .​​NET Framework версіі 2.0 (спампаваць).

Сам AWB можна спампаваць з гэтай старонкі.

Карыстацца AWB могуць толькі зарэгістраваныя ў Беларускай Вікіпедыі ўдзельнікі. Для правак у іншых моўных раздзелах, Вам, магчыма, спатрэбяцца дадатковыя правы.

Што робіць праграма

правіць
 
AWB, крок 1
 
AWB, крок 2
 
AWB, крок 3
 
AWB, крок 4

Праграма дазваляе рабіць у пааўтаматычным рэжыме аднастайныя праўкі, спіс якіх задаецца непасрэдна карыстальнікам. Праўкі робяцца «ў адзін прыём», сотні тыповых правак захоўваецца і адлюстроўваецца ў папярэднім праглядзе праграмы, пасля чаго іх можна канчаткова захаваць у выбраную старонку (артыкул) Вікіпедыі.

Прыклад правак пры дапамозе AWB

правіць
  • Замена сімвалаў, арфаграм, цэлых слоў ці спалучэнняў: Днепр -> Дняпро, трох -> 3-х, - ->
 

Рака Днепр працякае праз тэрыторыю трох дзяржаў. Днепр бярэ свой пачатак у Расіі, першым буйным горадам праз які ён працякае з'яўляецца Смаленск. Днепр - гэта...

->

Рака Дняпро працякае праз тэрыторыю 3-х дзяржаў. Дняпро бярэ свой пачатак у Расіі, першым буйным горадам праз які ён працякае з'яўляецца Смаленск. Дняпро гэта...

 
  • Пры дапамозе AWB таксама можна рэдагаваць код у спасылках: [[14 ст]] -> [[XIV стагоддзе|XIV]] ст.
 

Напрыканцы 14 ст быў заснаваны...

->

Напрыканцы XIV ст. быў заснаваны...

 
  • Звярніце ўвагу, праграму можна наставіць такім чынам, каб яна была адчувальная да рэгістра сімвалаў (адрознівала вялікія і малыя літары), за сімвалы таксама залічваюцца прабелы, што трэба ўлічваць пры рэдагаванні, каб не пакідаць неапрацаваных кавалкаў: Ре -> Рэ
 

Регіён багаты на рекі і азёры.

->

Рэгіён багаты на рекі і азёры.

 

Як карыстацца

правіць
(1) Зарэгіструйцеся

Толькі зарэгістраваныя ў беларускай вікіпедыі рэдактары могуць карыстацца праграмай. Для працы ў іншых моўных раздзелах Вам могуць спатрэбіцца дадатковыя правы.

(2) Спампуйце

AWB можна спампаваць з гэтай старонкі. Пры патрэбе спампуйце таксама .NET Framework версіі 2.0.

(3) Пачніце працаваць

Усталюйце праграму на свой камп’ютар і запусціце.

Кароткая інструкцыя

правіць
  • Абярыце моўны раздзел Options -> Preferences -> Site -> language -> be.
  • Націсніце на чырвоную іконку User у правым ніжнім куце, увядзіце свой логін і пароль, пасля чаго іконка зменіць свой колер на зялены.
  • Ва ўкладцы Make list упішыце ў Category патрэбную катэгорыю, артыкулы з якой Вы хочаце рэдагаваць. Абярыце патрэбны артыкул са спіса.
  • Ва ўкладцы Options (унізе экрана) пастаўце птушку насупраць Enabled, націснуўшы на Normal settings, задайце спіс змяненняў, якія Вы хочаце зрабіць. Птушка пад надпісам Case Sensetive дазваляе ўлічваць рэгістр сімвалаў пры заданні змяненняў, Enabled робіць неактыўнай тую ці іншую замену пры рэдагаванні. Злева ўверсе ўкладкі можна наставіць прыладу для апрацоўкі тэксту ў зносках, выявах, каментарах і г. д.
  • Калі ў той жа ўкладцы Options (унізе экрана) паставіць птушку насупраць Enable RegexTypoFix праграма будзе імпартаваць таксама стандартныя замены з Вікіпедыя:AutoWikiBrowser/Typos.
  • Ва ўкладцы Start (унізе экрана) упішыце ў Default Summary тэкст-каментар да змяненняў (з пустым полем праца праграмы не пачнецца!) і цісніце Start, пасля чаго можыце захаваць змены Save, альбо прапусціць Skip.
  • Захаваць свае налады з уласным рэдактарскім спісам можна ў файл з пашырэннем .XML, File -> Save setting as… Пры наступным выкарыстанні AWB яго можна адкрыць ізноў File -> Open setting.

Гл. таксама

правіць

Зноскі