Астрожская Біблія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вырашэнне неадназмачнасцяў using AWB (7794)
Радок 1:
[[Выява:Ostrog Bible01TitlePredOgl.djvu|thumb|200px|Тытульны ліст Астрожскай бібліі]]
{{Біблейскі артыкул}}
''' Астрожская Біблія''' — адзін з першых [[славяне|славянскіх]] перакладаў [[Біблія|Бібліі]] і першае завершанае выданне Бібліі на [[царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай мове]], апублікаванае ў [[Горад Астрог|Астрозе]]е рускім першадрукаром [[Іван Фёдараў|Іванам Фёдаравым]] у [[1581]] г. з дапамогай праваслаўнага князя [[Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі|Канстанціна-Васіля Астрожскага]].
 
Разумеючы, што самая надзённая патрэба для праваслаўнага насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага заключаецца ў духоўнай асвеце, веданні [[Біблія|Бібліі]], Астрожскі прыкладае намаганні, каб зрабіць [[славяне|славянскі]] біблейскі тэкст поўным і агульнадаступным, г.зн. распаўсюдзіць яго ў друкаваным выглядзе. Астрожскі хацеў выдаць тэкст Бібліі ў найбольш дакладным выглядзе. Пад час падрыхтоўкі Бібліі князь неаднаразова звяртаўся да Патрыярха Канстанцінопальскага [[Іерамія|Іераміі]] з просьбай даслаць «добре исправленныя и безпорочныя греческия и словенския рукописи» і «людей способных». Астрожскі атрымаў копію [[Генадзіеўская Біблія|Генадзіеўскай Бібліі]] з Масквы, адправіў давераных людзей у грэчаскія, сербскія, балгарскія манастыры для збору спіскаў Бібліі. Выкарыстоўваючы ўжо існуючыя славянскія пераклады, у тым ліку зробленыя [[Ф. Скарына]]м, складальнікі Бібліі ажыццявілі параўнаўчы аналіз і рэдагаванне розных тэкстаў. Першае пробнае выданне пабачыла свет [[12 ліпеня]] [[1580]] г. і ўключала [[Новы Запавет]] і [[Псалтыр]]. Другое — асноўнае выданне — выйшла [[12 жніўня]] [[1581]] г. і ўключала поўны біблейскі звод і ўсе прадмовы да кнігі. Астрожская Біблія стала вялікім духоўным скарбам усяго [[славяне|славянскага]] і [[хрысціянства|хрысціянскага свету]].