Фукоза: Розніца паміж версіямі

хімічнае рэчыва
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Фукоза''', 6-дэзаксігалактоза — монацукрыд, які адносіцца да дэзаксігексозаў. == Знаход...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:34, 1 сакавіка 2012

Фукоза, 6-дэзаксігалактоза — монацукрыд, які адносіцца да дэзаксігексозаў.

Знаходжанне ў прыродзе

Уваходзіць у склад шматлікіх прыродных злучэнняў, у якіх прысутнічае часцей за ўсё ў L-форме (раслінныя і бактэрыяльныя поліцукрыды; глікапратэіды, у тым ліку рэчывы груп крыві; алігацукрыды малака); D-фукоза - кампанент некаторых раслінных гліказідаў. Вядомыя ферменты (фуказідазы), што адшчапляюць рэшту фукозы ад малекул алігацукрыдаў. Палімер фукозы, які змяшчаецца ў бурых водарасцях і ігласкурых называецца фукаідан. Ферменты, што расшчапляюць фукаідан называюцца фукаіданазы або фукаідан гідралазы.