Інтэграл Рымана: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Інтэграл Рымана''' — адно з найважнейшых паняццяў [[матэматычны аналіз|матэматычнага ан...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:54, 2 сакавіка 2012

Інтэграл Рымана — адно з найважнейшых паняццяў матэматычнага аналізу. Уведзены Бернхардам Рыманам ў 1854 годзе, і з'яўляецца адной з першых фармалізацый паняцця інтэграла.

Нефармальнае геаметрычнае апісанне

Рыман фармалізаваў паняцце інтэграла, распрацаванае Ньютанам і Лейбніцаі, як плошчы падграфіка (фігуры, заключанай паміж графікам функцыі і воссю абсцыс). Для гэтага ён разгледзеў фігуры, якія складаюцца з некалькіх вертыкальных прамавугольнікаў і атрымліваюцца пры разбіцці адрэзка (гл. малюнак). Калі пры «раздрабненню» разбіцця існуе мяжа, да якой сыходзяцца плошчы такіх фігур (інтэгральныя сумы), гэтая мяжа называецца інтэгралам Рымана функцыі на адрэзку.