Ульрых фон Юнгінген: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вырашэнне неадназначнасцяў, typos fixed: <br/> → <br /> using AWB (8032)
Радок 1:
[[Выява:Ulrich von Jungingen.jpg|thumb|Ульрых фон Юнгінген]]
[[Выява:Ulrich von Jungingen.PNG|thumb|Смерць Ульрыха фон Юнгінгена.<br />Фрагмент карціны [[Грунвальдская бітва, карціна|«Грунвальдская бітва»]] ([[Ян Матэйка]], [[1878]])]]
'''Ульрых фон ЮНГІНГЕН''' ({{lang-de|Ulrich von Jungingen}}; каля [[1360]] — [[15 ліпеня]] [[1410]]) — 26-ы [[вялікі магістр]] [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскага Ордэна]] ([[1407]]-1410).
 
Малодшы брат вял.магістра [[Конрад фон Юнгінген|Конрада фон Юнгінгена]]. Магчыма, уступіў у Ордэн каля 1380 г. разам з братам. 3 1387 г. быў кампанам (памочнікам) вял.маршала [[Конрад фон Валенрод|Конрада фон Валенрода]]; пасля абрання апошняга вял.магістрам Ордэна Ульрых застаўся пры ім. Магчыма, зрабіў кар'еру з пратэкцыі брата, з 1394 г. — ордэнскі фогт Самбіі, з 1396 г. — камтур Балгі і фогт Натангіі, з 1404 г. — вял.маршал Ордэна. 26.6.1407 на генеральным капітуле абраны вял.магістрам.
 
Прыхільнік актыўных дзеянняў супраць Літвы і Польшчы, для гэтага замірыўся са скандынаўскімі дзяржавамі, у 1408 г. заключыў саюз з Даніяй саступіўшы ёй востр. [[Востраў Готланд|Готланд]]. Спрабаваў разарваць польска-літоўскі саюз, дапамагаў вял.кн. Вітаўту ў вайне з Масквою (1406—1408). Аднак Вітаўт, жадаючы вярнуць сабе [[Жамойць]], у 1409 г. па дамоўленасці з [[Ягайла]]м садзейнічаў [[Жамойцкае паўстанне, 1409|жамойцкаму паўстанню]] супраць немцаў. На запытанне Ульрыха фон Юнгінгена, польскі бок у жніўні 1409 г. заявіў, што нападзе на Ордэн у выпадку яго вайны з Літвою. Ордэн аб'явіў вайну Польшчы, пачалася Вялікая вайна (1409—1411), якая ў 1409 г. вялася ў памежных абласцях. У вырашальнай бітве вайны (гл. [[Грунвальдская бітва, 1410]]) Ульрых фон Юнгінген камандаваў войскам Ордэна, на заключным этапе бою асабіста ўзначаліў атаку 16 харугваў і загінуў, ордэнскае войска была разбітае. Пасля бітвы Ягайла загадаў знайсці цела Ульрыха фон Юнгінгена і адаслаў яго ў Марыенбург, дзе вял.магістра пахавалі ў капліцы св. Ганны.
 
== Літаратура ==
Радок 14:
 
{{Link FA|de}}
 
[[be-x-old:Ульрых фон Юнгінгэн]]
[[de:Ulrich von Jungingen]]