Верашчака: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: pl:Wereszczaka
др clean up, replaced: {{*|а}} → а{{subst:націск}} using AWB (7893)
Радок 1:
{{вызн|1=Верашч{{*|а}}каВерашча́ка}} — традыцыйная беларуская, польская і літоўская страва, вядомая з “саскіх” (саксонскіх) часоў, ад сярэдзіны [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] Пры двары караля [[Аўгуст Сас|Аўгуста III]] у [[Варшава|Варшаве]] быў славуты кухмістр Верашчака, аўтар адмысловага спосабу падавання [[кілбаса|кілбасы]]: кілбаса, якая падавалася «на верашчаку», рэзалася ў талерцы, перакладалася кавалкамі [[сала]] і палівалася вострай падлівай. Есці яе трэба было лыжкай, адсюль і прымаўка: “за караля Саса лыжкай кілбаса”. У класічнай [[польская кухня|польскай кулінарыі]] верашчака, або кілбаса па-старапольску, дагэтуль гатуецца з белай кілбасы, зваранай у [[піва|піве]] напалам з вадой, затым пакрышанай на кавалкі і вельмі хутка (каля 1 хв.) патушанай у густым заквашаным цыбулевым соўсе. Неўзабаве верашчака выйшла за межы каралеўскага двара і зазнала шэраг мадыфікацый у розных мясцінах і сацыяльных пластах [[Польшча|Польшчы]] і [[ВКЛ]]. Напрыклад, у канцы XVIII ст. у [[Нясвіж|Нясвіжы]]ы частавалі «каўбасой, так званай верашчакай, з соусам падрыхтаванай», наведвальнікаў бернардынскага кляштару. У адным з варыянтаў верашчака ўяўляла сабою густы суп з кілбасой, [[паўгускі|паўгускамі]] ды ячнай кашай. Стравы падобнай рэцэптуры, з мясцовымі адрозненнямі, вядомыя па ўсёй [[Беларусь|Беларусі]] пад назвай верашчака, часцей [[мачанка]]: падсмажаныя кавалачкі сала, каўбасы, свіныя рабрынкі з вострымі прыправамі падкалочваюць [[мука|мукой]] і тушаць у печы. У [[Літва|Літве]] і на паўнозным захадзе Беларусі верашчаку тушаць на [[бураковы квас|бураковым квасе]]. Ядуць як [[мачанне]] для [[бліны|бліноў]]. Народная этымалогія выводзіла назву ад шыпення, якое зыходзіць ад кілбасы пад час гатавання. Адной з магчымых дадатковых падстаў пашырэння своеасаблівага “культу верашчакі” у [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] была асоба Марылі Верашчакі, каханай [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]].
 
== Крыніцы ==