Паляндвіца: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат дадаў: de:Lendenbraten
др clean up, replaced: {{*|і}} → і{{subst:націск}} using AWB (7893)
Радок 1:
[[Image:Wrapped Polendvitsa-1.jpg|thumb|]]
{{вызн|1=Паляндв{{*|і}}цаПаляндві́ца}} — традыцыйны [[беларуская кухня|беларускі]] і [[польская кухня|польскі]] мясны выраб, пераважна з [[ялавічына|ялавічыны]], але таксама са [[свініна|свініны]] і часам [[каніна|каніны]].
 
Назва ад [[польская мова|польскага слова]] ''lędźwie'' ([[паясніца]], [[сцёгны]]). Паляндвіцу аддзялялі ад чвэрці тушы, пачынаючы ад сцегнавой косткі і далей уперад такім чынам, каб не пашкодзіць мышцаў шынкі.
 
Найлепш надаецца да вэнджання, а сырая да кароткага (некалькі хвілін) смажання. Традыцыйныя вэнджаныя паляндвіцы адразу пасля восеньскага забою вытрымлівалі некалькі дзён у крыві, адбівалі дзеля мяккасці і да вясны правяльвалі ў асмоленых скрынях у халодным памяшканні, пасыпаўшы [[соль|соллю]], [[салетра|салетрай]]й і сумессю [[спецыі|спецый]] ([[бабкі]], [[перац]], [[гваздзікі]], [[каляндра]] і іншыя). У [[сакавік|сакавіку]]у даставалі са скрыняў і вэндзілі ў валовых кішках. У [[татарская кухня|татарскай кухні]] традыцыйна цэніцца паляндвіца з каніны, з якой між іншым гатуюць [[татарскі біфштэкс|біфштэкс па-татарску]]. У сучаснай [[Беларусь|Беларусі]] пераважае паляндвіца са свініны, якую соляць, націраюць [[часнок|часнаком]], перцам і іншымі духмянымі прыправамі; для завяльвання ўпіхваюць у гладкую кішку або шчыльна абціскаючы абвязваюць палатном і вешаюць у сухім месцы. Часам перад завяльваннем трымаюць у [[расол|расоле]]е.
 
== Крыніцы ==