Амброджа Ларанцэці: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: {{*|Э}} → Э{{subst:націск}} using AWB (7893)
Радок 1:
'''Амброджа ЛАРЭНЦ{{*|Э}}ЦІЛАРЭНЦЭ́ЦІ''' ({{lang-it|Ambrogio Lorenzetti}}; ? — [[1348]]) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік [[Сіенская школа жывапісу|Cіенскай школы жывапісу]].
 
Брат [[П'етра Ларанцэці]]. Зазнаў уплыў фларэнційскага мастацтва [[Протарэнесанс]]у, вывучаў антычную скульптуру, праблематыку перспектывы. У манументальных кампазіцыях спалучаў алегарычнасць сюжэтаў з карцінамі гарадскога і сялянскага побыту, велічнай пейзажнай панарамай. Сярод твораў: «Мадонна з немаўлём» з царквы Сант-Анджэла ў Віка л'Абаце каля Фларэнцыі (1319), «Мадонна на троне з немаўлём» (1330-я г.), фрэскі «Пакутніцтва францысканцаў» і «Зарок св. Людовіка Тулузскага» ў царкве Сан-Франчэска (1330-31), «Алегорыя Добрага і Кепскага кіравання і іх плады ў горадзе і вёсцы» ў Палацца Публіка (1337-39, абодва ў [[Сіена|Сіене]]), алтарныя карціны «Прынясенне ў храм» (1342), «Дабравешчанне» (1344) і інш.