[[Выява:Apostol-Andrey-Pervozvannyj.jpg|thumb|right|200px|Icon of the Apostle Andrew]]
{{вызнч|1='''Андрэй Першазваны}}''' ({{lang-grc|Ἀνδρέας Πρωτόκλητος, Andréas Prōtóklētos}}) — адзін з [[12 вялікіх апосталаў]] — вучняў [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]], якога, паводле [[біблія|біблейскай]] легенды, Ісус Хрыстос першым заклікаў ісці за сабой за [[рака Іардан|Іардан]] у той час, калі ён лавіў рыбу на [[Галілейскае возера|Галілейскім (Тыверыядскім) возеры]]. Па сцверджанню [[Евангелле ад Іаана|Евангелля ад Іаана]], Андрэй быў адным з вучняў [[Іаан Хрысціцель|Іаана Хрысціцеля]] і яшчэ раней, чым яго брат [[Пётр, апостал|Сімон (Пётр)]], быў закліканы на апостальства, а таму ў грэчаскіх рэлігійных паданнях называецца {{вызн2|1='''Першазваным}}'''. Разам са сваім братам Сімонам (Пятром) і двума сынамі Завадзея ([[Якаў, апостал|Якавам]] і [[Іаан, апостал|Іаанам]]), таксама апосталамі, лічыцца самым блізкім вучнем Хрыста. Яго прапаведніцкая хрысціянская дзейнасць праходзіла сярод [[скіфы|скіфаў]], якія жылі на берагах [[Чорнае мора|Чорнага мора]]. Паводле падання рускіх летапісцаў, Андрэй прапаведаваў [[хрысціянства]] на тэрыторыі [[Русь|Русі]], быў каля сучаснага [[Кіеў|Кіева]] і нават даходзіў да [[Ноўгарад]]а. Потым па ўзбярэжжы Чорнага мора прыйшоў у [[Фракія|Фракію]] (Балгарыю), адтуль у [[Грэцыя|Грэцыю]], дзе быў распяты на крыжы. Хрысціянская царква адзначае яго памяць [[30.11]].<ref name="СкТв">Скарына Ф.: Творы... С. 183.</ref>