Гродскі суд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: {{*|о}} → о{{subst:націск}} using AWB (7893)
др clean up, replaced: {{вызн2|1=замкавы суд}} → '''замкавы суд''', {{вызнч|1=Гро́дскі суд}} → '''Гро́дскі суд''', typos fixed: асобаў → асоб using AWB (7893)
Радок 1:
{{вызнч|1='''Гро́дскі суд}}''', {{вызн2|1='''замкавы суд}}''': [[суд]] пры мясцовай адміністрацыі ў [[зямля, ВКЛ|землях]] [[ВКЛ]]. Назва ад замка («грода»), звычайнага месца функцыянавання такога суда. Адным з першых нарматыўных дакументаў, які датычыў становішча гродскага суда, быў прывілей Ягайлы (20.2.1387). У 16 ст. парадак дзейнасці гродскага суда ўдакладнялі і рэгламентавалі [[Статуты ВКЛ]].
 
Спачатку ў гродскім судзе разглядаліся амаль усе мясцовыя справы, але пазней, са з'яўленнем іншых судоў ([[земскі суд|земскага]] і інш.), у кампетэнцыі гродскага засталіся толькі «гарачыя справы» — аб нападах на дамы шляхты, забойствах, цяжкіх і менш цяжкіх цялесных пашкоджаннях, падпалах, разбоях, згвалтаваннях, атручваннях, а таксама грамадзянскія справы аб вяртанні збеглых [[прыгонныя сяляне|прыгонных сялян]] і [[чэлядзь нявольная|чэлядзі нявольнай]]. Асноўнай задачай гродскага суда было ажыццяўленне правасуддзя адносна асобаўасоб, злоўленых «з ліцом» (на месцы ўчынку), а таксама затрыманых на працягу 24 гадзін пасля здзяйснення злачынства. Гродскі суд таксама сведчыў грамадзянска-прававыя дагаворы, забяспечваў судовыя доказы і г.д.
 
Калі злачынец-шляхціц паспяваў на працягу 24 гадзін схавацца ў сваім домаўладанні, яго належала выклікаць спецыяльнай позвай у суд на чарговае судовае пасяджэнне, але не пазней чым праз 4 тыдні. Калі тэрмін быў прапушчаны, зацікаўлены бок мог звярнуцца ў [[земскі суд]].