Ханс Крысціян Андэрсен: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: co:Hans Christian Andersen
др clean up, replaced: а у → а ў (2), габрэ → яўрэ (2), {{вызн|1=Андэрсен}} → '''Андэрсен''', — 4 жніўня 1875 → — {{ДС|4|8|1875}}, {{вызнч|1=Ханс К using AWB (7794)
Радок 21:
| Сайт =
}}
{{вызнч|1='''Ханс Крысціян}}''' {{вызн|1='''Андэрсен}}'''<ref name=pr>Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.364.</ref> ({{lang-da|Hans Christian Andersen}}, [[2 красавіка]] [[1805]], [[Одэнсе]] — [[{{ДС|4 жніўня]] [[|8|1875]]}}, [[Капенгаген]]) — дацкі [[пісьменнік]] і [[паэт]], аўтар сусветна вядомых казак для дзяцей і дарослых: «Брыдкае качаня», «Новая світка караля», «Цень», «Прынцэса на гароху».
 
== Біяграфія ==
=== Дзяцінства ===
 
Ханс Хрысціян Андэрсен нарадзіўся 2 красавіка 1805 года уў Одэнсе на востраве Фюн. Бацька Андэрсена, Ханс Андэрсен (1782-1816), быў бедным шаўцом, маці Ганна Мары Андэрсдатэр (1775-1833), была прачкай з беднай сям'і, ёй прыходзілася ў дзяцінстве прасіць міласціну, была пахавана на могілках для бедных. У Даніі існуе легенда аб каралеўскім паходжанні Андэрсена, бо ў ранняй біяграфіі Андэрсен пісаў, што ў дзяцінстве гуляў з прынцам Фрытсам, пасля - каралём Фрэдэрыкам VII, і ў яго не было сяброў сярод вулічных хлопчыкаў - толькі прынц. Дружба Андэрсена з прынцам Фрытсам, згодна з фантазіяй Андэрсена, працягвалася і ў дарослым узросце, да самай смерці апошняга. Пасля смерці Фрытса, за выключэннем сваякоў, адзін толькі Андэрсен быў дапушчаны да труны нябожчыка. Прычынай гэтай фантазіі з'явіліся апавяданні бацькі хлопчыка, што ён сваяк караля. З дзяцінства будучы пісьменнік выяўляў схільнасць да мараў і творчасці, часта ладзіў імправізаваныя хатнія спектаклі, якія выклікалі смех і кепікі дзяцей. У 1816 г. бацька Андэрсена памёр, і хлопчыку прыйшлося працаваць. Ён быў чаляднікам спачатку ў ткача, затым у краўца. Потым Андэрсен працаваў на цыгарэтнай фабрыцы. У раннім дзяцінстве Ханс Хрысціян быў замкнёным дзіцем з вялікімі блакітнымі вачыма, які сядзеў у куце і гуляў у сваю любімую гульню - лялечны тэатр. Лялечным тэатрам Андэрсен захапляўся і пазней.
 
Ён рос вельмі вытанчаным нервовым дзіцем, эмацыйным і чулліым. У той час фізічныя пакаранні дзяцей у школах былі звычайнай справай, таму хлопчык баяўся хадзіць у школу, і яго маці аддала яго ў габрэйскуюяўрэйскую школу, дзе фізічныя пакаранні ў дачыненні да дзяцей былі забароненыя. Адсюль назаўсёды захавалася сувязь Андэрсена з габрэйскімяўрэйскім народам і веданне яго традыцый і культуры, ён напісаў некалькі казак і апавяданняў на яўрэйскія тэмы.
 
== Творчасць ==
[[File:Hans Christian Andersen 2.jpg|thumb|left]]
У 1829 г. апублікаваны Андэрсенам фантастычны аповед «Пешае падарожжа ад канала Холмен да ўсходняга ускрайкуўскрайку Амагер» прынёс пісьменніку вядомасць. Мала было напісана да 1833 года, калі Андэрсен атрымаў ад караля грашовую дапамогу, якая дазволіла яму ажыццявіць першае ў жыцці замежнае падарожжа. Пачынаючы з гэтага часу, Андэрсен піша вялікую колькасць літаратурных твораў, у тым ліку ў 1835 годзе - праслаўленыя «Казкі». У 1840-х гадах Андэрсен паспрабаваў вярнуцца на падмосткі, але без асаблівага поспеху. У той жа час ён пацвердзіў свой талент, выдаўшы зборнік «Кніга з малюнкамі без малюнкаў». Слава яго «Казак» расла, 2-і выпуск «Казак» быў пачаты ў 1838 годзе, а 3-і - у 1845 годзе. Да гэтага моманту ён быў ужо вядомым пісьменнікам, шырока вядомым у Еўропе. У чэрвені 1847 ён упершыню прыехаў у Англію і быў удастоены трыумфальнай сустрэчы. У другой палове 1840-х і ў наступныя гады Андэрсен працягваў публікаваць раманы, п'есы, дарэмна спрабуючы праславіцца як [[драматург]] і раманіст. У той жа час ён пагарджаў сваімі казкамі, якія прынеслі яму заслужаную славу. Тым не менш ён працягваў пісаць усё новыя і новыя казкі. Апошняя казка была напісана Андэрсенам на Каляды 1872 года. У 1872 годзе Андэрсен упаў з ложка, моцна ўдарыўся і больш ужо не адышоў ад траўмаў, хоць пражыў яшчэ тры гады. Ён памёр 4 жніўня 1875 года і пахаваны на могілках Асістэнс («Assistens») у Капенгагене.
 
== Спіс вядомых казак ==