Ганцавіцкі раён: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: |Крупныйгород → |Буйныгорад, |Крупныегорода → |Буйныягарады, |Часовойпояс → |Часавыпояс using AWB (7893)
др clean up using AWB (7794)
Радок 49:
|Заўвагі =
}}
{{вызнч|1='''Ганцавіцкі раён}}''' — [[Раён (адм. адзінка)|раён]] у складзе [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]].
 
== Прырода ==
Радок 99:
Тэрыторыя сучаснай Ганцаўшчы-ны ўвайшла ў склад Лунінецкага па-вета Палескага ваяводства. У сваю чаргу яна была падзелена на гміны — Круговіцкую і Хатыніцкую.
Заходняя Беларусь з'яўлялася ад-сталай ускраінай польскай дзяржавы. Эканамічная палітыка правячых ко-лаў была скіравана на тое, каб пакінуць «усходнія крэсы» ў якасці аграрна-сыравіннага прыдатку пра-мысловых раёнаў Полыпчы.
У 1931 г. 85% насельніцтва краюкрая складалі вяскоўцы і толькі 15% — гараджане. Займаючы 23% тэрыторыі і маючы 11% насельніцтва Польшчы, заходнебеларускія ваяводствы мелі толькі 2,8% прадпрыемстваў і 1,9% рабочых краіны. (Нарысы гісторыі Беларусі. Мн., 1995. Т. 2. С.214).
Пераважалі дробныя прамысловыя прадпрыемствы. Яны займаліся ў асноўным перапрацоўкай сельска-гаспадарчай прадукцыі і драўніны. У 1926—1930 гг. колькасць прамысло-вых прадпрыемстваў, на якіх праца-вала звыш 20 чалавек, не перавыша-ла 127, звыш 100 чалавек — 19. На Ганцаўшчыне было некалькі даволі-такі буйных па тым часе прадпрыем-стваў. Сярод іх вылучаліся лесапіль-ны завод Альбрэхта Радзівіла ў Дзяніскавічах (звыш 200 рабочых), лесазавод «Слуцкі, Кацман, Бару-ковіч і К°» (200 рабочых), завод Файнберга і Копытмана (100 рабо-чых), шклофабрыка акцыянернага таварыства «Ганцавічы» (звыш 100 рабочых). Астатнія ж прадпрыем-ствы былі вельмі дробныя.
Рабочы клас падвяргаўся жорст-кай эксплуатацыі. Працуючы па 10 — 12 гадзін у суткі, рабочыя Заходняй Беларусі атрымоўвалі заработную плату ў 1,5 — 2 разы меншую, чым рабочыя цэнтральнай Польшчы. Па-стаянным іх спадарожнікам было беспрацоўе. Яно няўхільна павяліч-валася. Некаторае ажыўленне вы-творчасці, выкліканае пасля вайны павышэннем попыту на тавары, ака-залася кароткачасовым. Ужо ў сярэдзіне 1920-х гадоў пераход Полыпчы да капіталістычнай стабі-лізацыі зацягнуўся, эканоміка краіны апынулася ў стане глыбокага эка-намічнага крызісу. 3-за адсутнасці рынкаў збыту гатовай прадукцыі прыпынілася дзейнасць многіх пра-мысловых прадпрыемстваў. Іх колькасць скарацілася на 17 працэнтаў, а колькасць занятых на іх рабочых — на 42 працэнты.
Радок 171:
Брыгада дзейнічала ў раёне з сакавіка 1942 года, куды яна была перакінута па загаду УК КПБ з Беластоўскіх лясоў.
Барацьба савецкага народа супраць фашысцкіх акупантаў узмацнялася. На франтах пад націскам Савецкіх войск фашысты вымушаны былі адступаць, пакідаючы на полі бою тысячы забітых і параненых сваіх салдат. У гэты час у тыле ворага, на акупаваных тэрыторыях дзейнічалі шматлікія партызанскія атрады, брыгады і злучэнні, у якіх налічвалася тысячы мсціўцаў.
Пад націскам партызан, пры дапамозе насельніцтва колькасць ваенных варожых гарнізонаў паменшылася. За кошт гэтага пашыраліся партызанскія зоны. На ачышчанай ад ворага тэрыторыі устаўліваласяўстаўлівалася Савецкая ўлада. Толькі Пінская партызанскае злучэнне, якім камандаваў В. З. Корж, да канца 1943 года пашырала партызанскія зоны ў Ленінскім, Ганцавіцкім, Луненецкім, Жыткавіцкім, Чырвона-Слабоцкім і Іванаўскім раёнах. Кіраўніцтва ў сёлах, якія ўваходзілі ў партызанскія зоны, належала «дэпутатам» выбраным сялянамі.
Партызанская брыгада імя У. І. Леніна, якая ўваходзіла ў склад Пінскага злучэння, размяшчалася на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна і была створана ў красавіку 1943 года шляхам аб'яднання партызанскіх атрадаў «Васільева і Чапаева» (на базе васільеўцаў) дзеючых да гэтага самастойна.
 
Радок 210:
"Налёты на камунікацыі праціўніка мы рабілі ў асноўным з хутара Ходава. Тут у нас былі свае людзі, якія аказвалі вялізарную дапамогу. Мелі мы сувязных і на Люсінскіх хутарах, сярод іх асобнага агента Аляксандра Глінскага. Па заданню камандзіра ён працаваў у фашастаў на чыгунцы і аказваў партызанам неацэнную дапамогу.
Гэта было раніцай 5-га ліпеня 1944 года. Атрад «Балотныя» атрымаў заданне. Аперацыю ўзначаліў І. М. Крупеніч — намеснік камандзіра атрада па аператыўнай рабоце. З сабой прыхапілі ўзрыўчатку, міны і іншыя боепрыпасы. Да хутара Ходава мы дабраліся вечарам. Тут ад свайго даўняга знаёмага даведаліся аб жорсткіх здзеках фашыстаў над мясцовым насельніцтвам. Ноччу некалькі сем'яў з Люсіна пакінулі свае хаты і пайшлі ў лес. Фашыств выслалі на іх пошук карнікаў, якія напалі на след чатырох сем'яў і расралялі іх. Цудам выратавалася адна дзяўчына і яе 10-гадовая сястрычка. Іосіф Мартынавіч Крупеніч папрасіў, каб дзяўчат прывялі да нас. З болем у сэрцы і з нянавісцю да акупантаў слухалі мы ўсхваляваны расказ аб жорсткай раправе карнікаў над вяскоўцамі. Дзяўчаты паказалі месца, дзе адбыліся забойствы. І цяпер, здаецца, стаяць перада мною постаці гэтых сяцёр, не па гадах сталых, і іх вочы, у якіх затаіліся і перажыты страх, і цяжкае гора і помста акупантам. Трэба было неяк суцешыць сірот, дапамагаючы ім у бядзе. Іосіф Мартынавіч параіў дзяўчатам застацца на хутары Ходава. «Людзі тут добрыя, у крыўду не дадуць», — сказаў на развітанне. Тады мы пакляліся адпомсціць ворагам за здзекі.
На світанку 7-га ліпеня 1944-га года на хутар Багоўка вярнуўся атрад на чале з С. М. Пытлевічам, не была і М. Крупеніча і І. А. Ярашэвіча. Яны адправіліся ў разведку пад Ганцавічы. Раніцай мы пачулі страляніну з боку Люсіна. Пытлевіч не стаў чакаць вяртання разведкі. Павёў партызан на дапамогу насельніцтву. Да Люсіна рухаліся па бальшаку. Недалёка ад вёскі ва ўрочышчы «Масцішча» партызаны наткнуліся на нямецкую засаду і вымушаны былі пачаць перастрэлку. Я застаўся ў Багоўцы чакаць Крупеніча. Ён вярнуўся, а Ярашэвіч застаўся, каб канчаткова высветліць абстаноўку уў Ганцавічах. У лесе мы абмеркавалі што рабіць далей. І. М. Крупеніч прапанаваў заманіць немцаў з"Масцішча" у лес і добра «пачаставаць» іх агнём. С. Пытлевіч узяў з сабой партызан, жыхароў вёскі Люсіна І. А. Цялушку і І. П. Жалезнага. Яны прабраліся да самой засады і выйшлі на дарогу. Немцы заўважылі іх, але не стралялі, відаць вырашылі ўзяць партызан жывымі. Адзін з немцаў выйшаў і пачаў махаць рукою, клікаць да сябе. Станіслаў Міхайлавіч з сябрамі павярнуліся ў бок нашай засады і пабеглі. Іх фігуры замільгалі паміж ствалоў векавых сосен. Фашысты кінуліся праследаваць партызан, адкрылі агонь. Мы сачылі і гатовы былі ў любую хвіліну дапамагчы сябрам. Пачалася страляніна. Мы вымушаны былі адступаць у Панамарава. Відаць у немцаў быў радыст, бо ў хуткім чаме паблізу сталі рвацца снарады. У Панамарава нас чакаў Ярашэвіч, які паведаміў аб тым, што немцы ў Ганцавічах узрываюць склады і ліхаманкава адступаюць. Вырашылі выйсці на боркаўскую дарогу, замініраваць яе і зрабіць засаду. Партызаны ведалі, што фашысты ў лес не пойдуць. Каля 20-ці кіламетраў ішлі яны, каб перахапіць адступаючых гітлераўцаў. На боркаўскую дарогу выйшлі ў другой палове дня і тут заўважылі, што ў напрамку Ганцавіч рухаецца калона салдат. Партызаны прытаіліся ў засадзе. А калі калона падышла бліжэй, мы ўбачылі, што гэта нашы. Тут атрад «Балотныя» сустрэўся з воінамі Савецкай Арміі. Гэта была наша апошняя баявая аперацыя.
 
=== Спецгрупа «Волаты» ===
Спецгрупа «Волаты» была закінута ў тыл ворага ў 1943 годзе. Камандзір атрада А. М. Шыхаў.
Атраду Шыхава была пастаўлена канкрэтная задача: перайсці лінію фронта, правесці глыбокую аператыўную разведку праціўніка уздоўжўздоўж чыгуначнага трохкутніка Мінск — Лунінец — Баранавічы, сітэматычна арганізаваць і праводзіць дыверсіі на чыгуначных і шасейных дарогаг.
У вёсцы Чудзін атрад «Волаты» на чале з камандзірам Шыхавым і яго намеснікамі Віктаравым і Бурундусавым стварылі разведвальныя і дыверсійныя групы. У правядзенні глыбокай апнратыўнай разведкі і арганізацыі дыверсій вялікую дапамогу атраду аказвалі камадзір партызанскай брыгады імя Леніна В. А. Васільеў, і камандзір партызанскай брыгады імя Панамарэнкі С. М. Іваноў.
Выбар вёскі Чудзін у якасці асноўнай базы атрада быў невыпадковым. Падыходы да яе закрывалі цяжкапраходныя, а месцамі зусім непраходныя балоты і багны…
Радок 226:
Першую міну паставілі перад паваротам з такім разлікам, што раніцай яна стане на баявым узводзе. Задума была такая: правярючы палатно чыгункі, немцы кожную раніцу пускалі кантрольны перавоз, яго і ўзарве першая міна. Устанавіўшы міны група Бязрукава адышла ў лес.
…З боку Ганцавіч чутны гудкі паравоза. Цягнік марудна падыходзіў да павароту, раздаўся выбух і рэхам адазваўся лес. Зашыпела пара з катла паравоза. Байцы радаваліся, настрой ва ўсіх быў вясёлы. Днём пазней на другой міне ўзарваўся воінскі эшалон фашыстаў з боепрыпасамі і танкамі. Загінула многа гітлераўцаў.
Байцы атрада асобага прызначэння прынялі удзелўдзел у 15-ці баявых сутычках з праціўнікам, у якіз забілі 75 нямецкіх афіцэраў. Пад адхон было пушчана каля 80-ці эшалонаў з воінскай тэхнікай і жывой сілай. На ўчастку дыверсіі атрада была выведзена са строю чыгунка на тэрмін больш 33-ох сутак.
Адначасова з дыверсіямі воіны спецатрада вялі вялікую разведвальную работу. У цяжкіх умовах бясстрашныя разведчыкі здабылі многа каштоўных звестак аб праціўніку. Устанавілі месцаснаходжанне 10-ці варожых аэрадромаў з боепрыпасамі.
У ліпені 1944 года ў вёску Чудзін уступілі воіны 19-й механізаванай брыгады першага Краснадарскага механізаванага корпуса. Атрад «Волаты» быў выведзены ў тыл.