Пталамей II Філадэльф: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: {{вызнч|1=Пталамей II Філадэльф}} → '''Пталамей II Філадэльф''' using AWB (7794)
Радок 24:
[[Выява:Oktadrachmon Ptolemaios II Arsinoe II.jpg|thumb|right|250px|Пталамей II Філадэльф і Арсіноя I]]
 
{{вызнч|1='''Пталамей II Філадэльф}}''' ({{lang|grc|Πτολεμαῖος Φιλάδελφος}}, Ptolemaĩos Philádelphos) ([[308 да н.э.|308]]—[[246 да н.э.]]): [[цар егіпецкі]] ([[285 да н.э.|285]]—[[246 да н.э.]]), сын [[Пталамей I, цар егіпецкі|Пталамея I]] і [[Бераніка, жонка Пталамея I|Беранікі I]].
 
Спачатку (285—283 да н.э.) кіраваў дзяржавай сумесна з бацькам [[Пталамей I, цар егіпецкі|Пталамеем Сатэрам]], а потым да 246 да н.э. самастойна. Для свайго часу меў бліскучую адукацыю. У знешняй палітыцы імкнуўся пазбягаць барацьбы і дзейнічаў шляхам перамоваў і шлюбаў. Так шлюбам сына [[Пталамей III, цар егіпецкі|Пталамея Евергета]] з дачкою свайго брата [[Маг]]а яму ўдалося набыць уладу над [[Кірэна]]й, якой кіраваў Маг, стварыць магутны флот, а потым далучыць да Егіпта шэраг тэрыторый у Малой Азіі ў басейне [[Эгейскае мора|Эгейскага мора]]. Пасля [[Другая Сірыйская вайна|другой сірыйскай вайны]] (266—263 да н.э.) ён утрымліваў пад сваёй уладай ужо [[Фінікія|Фінікію]], [[Лікія|Лікію]], [[Карыя|Карыю]] і шмат прыбярэжных гарадоў, умешваўся ў дзяржаўныя справы Грэцыі. Пры ім сталічны [[горад Александрыя|г. Александрыя]] стаў буйнейшым гандлёвым, рамесніцкім і культурным цэнтрам [[элінізм|эліністычнага]] Міжземнамор’я. [[Царскі двор]] Пталамея II Філадэльфа быў месцам прытулку для многіх вядомых тагачасных грэчаскіх вучоных і паэтаў, сярод якіх былі [[Калімах]], [[Феакрыт]], [[Манефон]], [[Эратасфен]], [[Заіл]] і інш. Сам цар з'яўляўся вялікім бібліяфілам. Менавіта ў часы яго панавання ўзнялася слава [[Александрыйская бібліятэка|Александрыйскай бібліятэкі]], кніжныя фонды якой настолькі разрасліся, што Пталамей Філадэльф быў вымушаны пабудаваць для яе новы будынак. Ён узводзіў багатыя і пышныя палацы, будаваў гарады, рэстаўрыраваў і аздабляў храмавыя пабудовы. Толькі забойства яго дачкі Веранікі, выдадзенай замуж за [[Антыёх II, цар сірыйскі|Антыёха II]], прымусіла яго развязаць [[Трэцяя Сірыйская вайна|трэцюю сірыйскую вайну]] (247—239 да н.э.), якую паспяхова завяршыў Пталамей III Евергет, яго сын.