Дружына: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: ca:Drujina
др clean up, replaced: {{вызнч|1=ДРУЖЫНА}} → '''ДРУЖЫНА''' using AWB (7794)
Радок 1:
[[Выява:Dryzhyna 2.png|thumb|180px|right|Паход князя [[Алег]]а на [[Царград]], мініяцюра з [[Радзівілаўскі летапіс|Радзівілаўскага летапісу]]]]
{{вызнч|1='''ДРУЖЫНА}}''' — ваенная арганізацыя ў славянскіх, у т.л. [[Русь|старажытнарускім]] грамадстве. У раннефеадальны перыяд выконвала функцыю княскага ці баярскага рэгулярнага войска. Колькасць служачых у княскай дружыне рэдка перавышала некалькі сотняў. Дружына падзялялася на старэйшую і малодшую. Старэйшую складалі княскія «мужы» ([[баяры]]), малодшую — дзеці баярскія — «дзецкія», «отракі», «грыдні». Дружыннікі былі прафесійнымі ваярамі, звязанымі з [[князь|князем]] прысягай ці асабістай дамовай, аб'ядноўваліся ў таварыствы ці брацтвы, фармальна лічыліся роўнымі, удзельнічалі ў кіраванні дзяржавай, выконвалі даручэнні князя, за што атрымлівалі частку даніны і ваеннай здабычы, пазней — зямельную маёмасць.
 
Дружыннікаў чэшскіх князёў — ''homines'' («людзей») пад 845 годам згадваюць [[Фульдскія аналы]]<ref>Magnae Moraviae fontes historici. T. I. Brno, 1966. P. 89.</ref>. У Маравіі «Жыціе Мяфодзія» у падзеях 2-ой пал. 9 ст. згадвае «друга» (параўн. ''дружына'') — райцу князя Святаполка<ref>Успенский сборник XII—XIII вв. М., 1971. С. 196.</ref>, а тагачасныя лацінамоўныя крыніцы называюць мараўскіх дружыннікаў ''optimates'' («лепшыя»), ''fideles'' («адданыя»), ''nobiles viri fideles'' («шляхетныя адданыя мужы»), ''proceres'' («першыя»), ''populus'' («людзі»)<ref>Magnae Moraviae fontes Historici. T. I. P. 98, 126; T. III. Brno, 1969. P. 200—201, 218; ''Schwarzmajer H.'' Ein Brief des Markgrafen Aribo an Konig Arnulf uber der Verhaltnisse in Mahren // Fruhmittelalterliche Studien. Bd. 6. B., 1972. S. 57, 62.</ref>. Пра «мужоў» чэшскіх князёў Вячаслава і Баляслава ў 920-я кажа старажытнейшая рэдакцыя «Жыція св. Вячаслава» (2-я пал. 10 ст.) пры гэтым «мужы» Вячаслава называюцца «другамі»<ref>Сказания о начале Чешского государства в древнерусской письменности. М., 1970. С. 37—38.</ref>. У гэтыя часы служылая знаць (баяры) — княскія «мужы», «другі» у Чэхіі і Маравіі існавалі побач з племянной знаццю (старэйшынамі) — «жупанамі»<ref>Закон Судный людем краткой редакции. М., 1961. С. 105, 108.</ref>.