Дырхем: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
TjBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: sh:Dirham
др clean up using AWB (7893)
Радок 4:
'''Дырхем''' ({{lang-ar|درهم}}, ад {{lang-grc|δραχμή}}) – сярэбраная манета мусульманскага Усходу.
 
1) Манета [[Арабскі халіфат|Арабскага халіфата]] ([[метрычная проба]] каля 960 г., [[лігатурная маса]] 2,4 – 4 г.). Упершыню эмітаваны паміж 692 г. і 696 г. У сучаснай нумізматыцы дырхем называюць куфіцкім (па найменні арнаментальнага пісьма, што ўзнікла ў канцы VII ст. у гарадах [[Аль-Куфа]] і [[Аль-Басра]], якім выконваліся легенды на [[аверс]]е і [[рэверс]]е манет халіфата). З пачатку IX ст. дырхем сістэматычна з’яўляўся на Русі і стаў асноўным сродкам грашовага абарачэння да канца 980-х г. Старажытнаруская грашовая сістэма склалася з цэлых ([[куна]], [[нагата]]) і фрагментавых ([[разана]], [[вевярыца]]) экземпляраўэкзэмпляраў дырхема, пра што сведчаць скарбы IX – X стст. ([[Добрынскі манетна-рэчавы скарб]], [[Казьянкаўскі манетны скарб]], [[Ракавецкі манетны скарб]], [[Старадзедзінскі манетны скарб]] і іншыя). Старажытнарускае абарачэнне куфіцкага дырхема працягвалася за кошт паступленняў у IX – X стст. разам з заходнееўрапейскімі [[дэнарый|дэнарыямі]] да XII ст. ([[Гараўлянскія манетна-рэчавыя скарбы]], [[Дзягцянскі манетна-рэчавы скарб]], [[Стражавіцкія манетна-рэчавыя скарбы]]).
 
2) Манета [[Залатая Арда|Залатой Арды]] ([[лігатурная маса]] 1,4 – 1,5 г.). Яна абмежавана абарачалася і на поўдні Беларусі ([[Брэсцкая вобласць|Брэсцкая]] і [[Гомельская вобласць|Гомельская]] вобласці) у XIV – XV стст.
 
 
 
[[Катэгорыя:Манеты]]