Малака (паўвостраў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.6.5) (робат Дадаем: hy:Մալակկա
др вікіфікацыя
Радок 15:
|Подпіс =
}}
'''Мала́ка''' ({{lang-th|แหลมมลายู}}, {{lang-ms|Tanah Melayu}}, таксама '''Малайскі паўвостраў''' ({{lang-th|คาบสมุทรมลายู}}, {{lang-ms|Semenanjung Tanah Melayu}}))  — паўвостраў на паўднёвым усходзе [[Азія|Азіі]], паўднёвая частка п-ва [[Індакітай]].
 
Плошча каля 190 тыс. км²², даўжыня (на поўдзень ад перашыйка [[Кра]]) 1300  км. Абмываецца на захадзе [[Андаманскае мора|Андаманскім морам]] і [[Малакскі праліў|Малакскім пралівам]], на ўсходзе  — [[Паўднёва-Кітайскае мора|Паўднёва-Кітайскім морам]] і яго [[Сіямскі заліў|Сіямскім залівам]]. Паўн. частка Малакі належыць [[Тайланд]]у, паўднёвая  — [[Малайзія|Малайзіі]] (Заходняя Малайзія).
 
У цэнтральнай частцы Малакі нізкія і сярэдневышынныя горы вышынёю да 2190 м (г. Тахан), расчлянёныя на асобныя масівы з пакатымі вяршынямі і стромкімі схіламі. На ўзбярэжжы забалочаныя нізіны. Складзены з палеазойскай тэтэрыгенна-карбанатнай тоўшчы з праслоямі вуліаінітаў, Горы ўтвораны з [[мезазой]]скіх тэрыгенных адкладаў з гарызонтамі кіслых вулканітаў. Кайназойскія адклады запоўнілі ўпадзіны. Радовішчы [[волава]], [[вальфрам]]у, баксітаў, золата, каменнага вугалю і інш. Клімат на поўначы субэкватарыяльны, мусонны, на поўдні  — экватарыяльны. На раўнінах сярэднямесячныя тэмпературы круглы год 25—27 °СC, ападкаў 1500—2000  мм, у гарах больш за 4000  мм за год. Рачная сетка густая, рэкі кароткія, мнагаводныя. Каля 70 % тэрыторыі ўкрыта густым трапічным лесам, пераважна вільготным, вечназялёным, з багатай флорай і фаунай; на ўзбярэжжах  — участкі мангравых лясоў.
 
Плантацыі [[рыс]]у, каўчуканосаў, каккосавай пальмы. На паўвостраве сталіца Малайзіі  — г. [[Куала-Лумпур]].
 
== Літаратура ==