Язычніцтва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др афармленне
Радок 3:
Сутнасць язычніцкіх культаў заключалася ў магічным уздзеянні на [[прырода|прыроду]]. У большай ці меншай ступені захоўвалася ў духоўнай культуры многіх народаў нават пасля прыняцця адной з сусветнай рэлігій, што было звязана з захаваннем традыцый у сферы працоўнай дзейнасці, штодзённых паводзін, а таксама з непаўнатой ведаў чалавека аб прыродных і сацыяльных з'явах, немагчымасцю поўнасцю падначаліць сабе сілы прыроды. Для язычніцтва характэрны вера ў шматлікіх [[багі|багоў]] і божастваў ([[політэізм]]); абагаўленне розных прыродных сіл і стыхій ([[пантэізм]]); перакананне ў рэальным існаванні [[душа|душы]], добрых і злых [[дух]]аў ([[Анімізм (вера)|анімізм]]); надзяленне чалавечымі рысамі і якасцямі прыродных з'яў, багоў, міфічных істот ([[антрапамарфізм]]); вера ў цудадзейную сілу асобных матэрыяльных прадметаў (фетышызм); уяўленні аб звышнатуральнай роднасці паміж людзьмі і пэўным відам [[жывёлы|жывёл]], [[расліны|раслін]] ([[татэмізм]]); магічныя дзеянні; культ продкаў. Прыхільнікі язычніцтва — язычнікі (паганцы) — прыносілі разнастайныя ахвярапрынашэнні (часцей прадукты харчавання, расліны, радзей — жывёл і нават людзей) шматлікім божаствам, пакланяліся духам рэк, азёр, лясоў, асобных жывёл, а таксама дрэвам, камяням, крыніцам і г.д. Найбольш паважаныя язычніцкія багі славянскіх плямёнаў — [[Пярун]] (бог грому і маланкі), [[Вялес]] (бог жывёлагадоўлі), [[Сварог]] (бог неба) і яго сын [[Дажбог]] (бог сонца). Язычніцкія культавыя збудаванні называліся [[капішча]]мі (свяцілішчамі). У цэнтры капішчаў знаходзіліся драўляныя ці каменныя [[ідал]]ы, каля якіх праводзіліся святкаванні, выконваліся рытуальныя дзеянні.
 
У [[Беларусь|Беларусі]] з канца [[10 стагоддзе|Х]]-[[11 стагоддзе|ХІ]] ст. язычніцтва пачало паступова выцясняцца хрысціянствам. Працяглы час тут захоўвалася своеасаблівае «двухвер'е», калі адначасова існавалі дзве найбольш уплывовыя рэлігійныя практыкі — язычніцтва і хрысціянства. Старажытнае язычніцкае паходжанне маюць многія беларускія народныя святы, абрады, звычаі — [[Купалле]], [[Каляды]], [[Дзяды]], [[Радаўніца]], [[трызна]], «[[гуканне вясны]]», ваджэнне «куста», пахаванне «стралы» і інш. У сучасным беларускім грамадстве для свядомасці часткі насельніцтва (найперш для вясковых жыхароў пажылога ўзросту) характэрны рэлігійныя прымхі, якія захоўваюць у сабе сляды язычніцтва на ўзроўні народных святаў, абрадаў і звычаяў (напр., язычніцкімі па свайму паходжанню з'яўляюцца многія [[замовы]], варажба, асобныя народныя святы, абрады і інш.). Рэшткі язычніцтва захоўваюцца ў выглядзе выкарыстання асобнымі людзьмі разнастайных замоў (загавораў, шэптаў), добразычлівых ці зламысных пажаданняў (праклёнаў), засцерагальных слоў і выказванняў (накшталт «Чур мяне»), у распаўсюджаных забабонах (тыпу «чорнага ката», «чортавай дзюжыны»), распаўсюджаных звычках адцурання ад усяго злога, дрэннага (пляваць тройчы праз левае плячо, прыгаворваць «цьфу, цьфу, цьфу» і г.д.). Яшчэ і цяпер асобныя жыхары Беларусі выкарыстоўваюць абрады лячэбнай [[магія|магіі]] (знахарства), пакланяюцца асобным камяням, дрэвам, крыніцам і да т.п.
 
== Літаратура ==