Крамянецкі калегіум: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
 
== Ліцэй ==
У 1819 гімназія перайменавана ў ліцэй з захаваннем праграмы навучання. Паводле задумы Т. Чацкага, ліцэй у Крамянцы меўмусіў стаццастаць навучальнай установай універсітэцкага ўзроўню — «Валынскімі Афінамі». Адмыслова была куплена ў Варшаве асабістая бібліятэка апошняга караля і вял.кн. Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Бібліятэка пастаянна папаўнялася; да 1831 году ў ёй налічвалася ужо {{nobr|34 378}} тамоў. На ахвяраванні мецэнатаў куплены нумізматычны кабінет, калекцыя мінералаў, абсталяванне для астранамічнай і фізічнай лабараторый. Пры ліцэі існавала ўласная метэаралагічная станцыя з сеткай метэапунктаў пры павятовых вучылішчах.
 
Т. Чацкі шмат зрабіў, каб прыцягнуць у ліцэй выдатных выкладчыкаў з Кракава, Вільні, Варшавы, Вены. Сярод іх — Іахім Лялевель — значны польскі навуковец і грамадскі дзеяч, Аляксандр Міцкевіч — брат паэта Адама Міцкевіча, Эўсебіюш Славацкі — бацька іншага польскага паэта Юліюша Славацкага і інш. З Аўстрыі прыехалі прафесар батанікі і заалогіі В. Бесер, правадзейны член Венскай Акадэміі мастацтваў К. Канеўскі.