Цімон Забароўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15:
== Творчасць ==
 
У 1818 годзе ў «Ćwiczenia naukowe» урыўкамі выйшла першая паэма Забароўскага «Баляслаў Храбры, або здабыццё Кіева» («Boleslaw Chrobry czyli zdobycie Kijowa»), гістарычны кантэкст якой запазычанапазычана ў «Гісторыі» [[А. НарушэвічаНарушэвіч]]а. У першай песні твор нагадвае класічную эпічную паэму ў стылі Гамера[[Гамер]]а, але далей шчодра аздоблены рамантычнымі паданнямі і казачнымі сюжэтамі, дзе цяжка пазнаюцца гістарычныя асобы. Наватарская паэма адразу прынесла аўтару вядомасць. У прадмове да «Баляслава Храбрага» паэт выказаў і сваё крэда — пошук сюжэтаў не ў чужой, а ў айчыннай гісторыі. Таксама ў «Ćwiczenia naukowe» выйшла і наватарскае даследаванне Ц. Забароўскага пра будову і рытміку польскага верша.
 
Зварот да гісторыі — спадчына старой класічнай школы польскай паэзіі, паступовыя змены ў якой і пераход да рамантызму выдатна адлюстроўваюць творы Забароўскага, то насычаныя антычнымі героямі і сюжэтамі, то навеяныя славянскім фальклорам. Выбар жа старажытнаруска-польскіх ці польска-ўкраінскіх гістарычных сюжэтаў абумоўлены біяграфіяй самога паэта — паляка, які нарадзіўся і вырас на Украіне, на мяжы Аўстрыйскай і Расійскай імперый.