Кроў: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
др Праўкі аўтарства 37.45.74.107 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства TjBot |
||
Радок 1:
'''Кроў''' — вадкая злучальная [[тканка]], якая цыркулюе ў [[крывяносная сістэма|крывяноснай сістэме]] цела [[жывёла|жывёлы]]. Яна выконвае ў арганізме разнастайныя функціі: транспарт рэчываў, перанос цяпла, падтрыманне [[гамеастазіс]]у і інш. Асноўная функція крыві ў большасці жывёл — транспарт газаў ([[кісларод]]у і [[вуглякіслы газ|вуглякіслага газу]]). У шэрагу жывёл, у асноўным, бесхрыбетных, яны пераносяцца ў выглядзе простага раствору. Аднак, больш эфектыўна транспарт газаў ажыццяўляецца пры дапамозе спеціяльных дыхальных пігментаў, якія ўяўляюць сабой злучэнні [[бялкі|бялкоў]] з металамі — [[медзь|меддзю]] ([[гемацыянін]]) ці [[жалеза]]м ([[гемаглабін]]). Яны здольныя зварачальна звязваць кісларод і вуглякіслы газ.
Ва ўсіх [[хрыбетныя|хрыбетных]] кроў мае [[чырвоны колер]] (ад ярка- да цёмна-чырвонага), якім яна абавязана гемаглабіну, што ўтрымліваецца ў спецыялізаваных клетках, [[эрытрацыты|эрытрацытах]].
Кроў выпрацоўваецца ў [[Касцявы мозг|касцявам мозгу]].
Складае ў сярэднім 6—8 % масы цела дарослага чалавека (8—9 % у дзіцяці). Сярэдні аб'ём крыві дарослага мужчыны — 5000-6000 мл.
|