Нацыянальная самасвядомасць: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
Радок 10:
 
== Нацыянальная самасвядомасць беларусаў ==
Нацыянальная самасвядомасць беларусаў аформілася адносна позна, прыблізна ў сярэдзіне 19-пачатку 20 ст., што было абумоўлена ўзмацненнем нацыянальна-вызваленчага руху, актывізацыяй нацыянальна-культурнага жыцця і пачаткам утварэння [[Беларуская нацыя|беларускай нацыі]]. Спачатку больш высокі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці быў уласцівы прадстаўнікам творчай інтэлігенцыі, шляхце, частцы сялянства. Аднак у [[1920-я]] гады нацыянальная самасвядомасць даволі прыкметна вырасла сярод прадстаўнікоў усіх сацыяльных катэгорый насельніцтва [[Беларусь|Беларусі]], што было звязана з ажыццяўленнем палітыкі [[Беларусізацыя|беларусізацыі]], спробамі гарманізацыі міжнацыянальных адносін. У наступныя дзесяцігоддзі развіццё нацыянальнай самасвядомасці было запаволена ў выніку ўзмацнення працэсаў [[Асіміляцыя, сацыялогія|асіміляцыі]] і дэнацыяналізацыі беларускага грамадства.
 
У сучасны перыяд паглыбленне нацыянальнай самасвядомасці з'яўляецца важным сродкам самазахавання беларускай нацыі і раскрыцця яе творчых магчымасцей у справе пабудовы свабоднага, [[Дэмакратыя|дэмакратычнага]] і незалежнага грамадства.