Каралеўства Прусія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.3) (робат выняў: diq:Kralina Prusya
Радок 154:
У 1850 годзе Фрыдрых Вільгельм выдаў першую канстытуцыю Прусіі. Гэты дакумент — ўмераны па мерках таго часу, але кансэрватыўны па сённяшніх стандартах — прадугледжваў дзвюхпалатны парламент. Ніжняя палата, або [[Ландтаг]], абіраўся усімі падаткаплацельшчыкамі, якія былі падзеленыя на тры тыпы, чые галасы мелі вагу паводле сумы падаткаў, якія яны выплочвалі. Жанчыны і тыя хто не плацілі падаткі не мелі права голасу. Гэта дазволіла траціне выбаршчыкаў кантраляваць 85 % ад заканадаўчай улады. Верхняя палата, якая ў далейшым была перайменаваная ў («Палату лордаў» ({{lang-de|Herrenhaus}}), назначалася каралём. Ён захаваў цалкам выканаўчую ўладу і міністры адчытваліся толькі перад ім. Як вынік, улада землеўладальніцкіх класаў, юнкераў, заставалася непарушнай, асабліва ва ўсходніх правінцыях.
 
У [[1862]] годзе [[Ота фон Бісмарк]] быў прызначаны каралём [[Вільгельм I, імператар Германіі|Вільгельмам I]] ў якасці прэм'ер-міністра Прусіі. Ён быў поўны рашучасці аб'яднаць нямецкія дзяржавы пад прускай уладай, і кіраваў Прусіяй падчас трох войнаў, якія ў урэшце рэшт дасягнулі гэтай мэты.
 
Першай з згаданых войнаў была [[Другая Шлезвігская вайна]] (1864), якую ініцыявала Прусія заручыўшыся падтрымкай Аўстрыі. Данія пацярпела ў ёй паразу і аддала Шлезвіг і Гальштэйн, Прусіі і Аўстрыі адпаведна.
Радок 162:
Германскі саюз быў адменены паводле вынікаў вайны. На яго месцы, Прусія аб'яднала 21 дзяржава, на поўнач ад ракі Майн і ўтварыла [[Паўночна-Германскі Саюз]] у [[1867]] годзе.
 
Прусія стала дамінуючай дзяржавай у гэтым новым утварэнні, маючы чатыры пятых яго плошчы і насельніцтва. Яе амаль поўны кантроль быў замацаваны ў канстытуцыі, напісанай Бісмаркам. Выканаўчая ўлада была ўскладзена на прэзідэнта; афіцыйна была перададзена прускаму каралю, паводле спадчынных правоў. Канцлер даваў справаздачу толькі перад ім. Быў таксама створаны двухпалатны парламент. Ніжняя палата, або [[Рэйхстаг, Германская імперыя|Рэйхстаг]], абіралася на аснове ўсеагульнага выбарчага права мужчын. Верхняя палата, або [[Бундэсрат]] (Федэральны савет) назначалася дзяржаўнай уладай. Бундэсрат на практыцы быў мацней Рэйхстага. Прусія мела 17 з 43 галасоў, і магла лёгка кантраляваць кворум ў рамках саюзу з іншымі дзяржавамі. Паўднёвыя нямецкія дзяржавы (за выключэннем Аўстрыі) былі вымушаныя пагадзіцца на ваенныя саюзы з Прусіяй. Бісмарк лічыў што такі шлях аб'яднання Германіі значна лягчэй да рэалізацыі. Хоць кароль Вільгельм быў поўны рашучасці зрабіць тэрытарыяльны захоп Аўстрыі, Бісмарк пераканаў яго адмовіцца ад гэтай ідэі. Бісмарк хацеў каб Аўстрыя не мела ў будучыні ўплыву на нямецкія справы, і адначасова бачыў, што Аўстрыя магла б быць каштоўным саюзнікам у будучыні.
 
Завяршальным дзеяннем была [[Франка-пруская вайна]] (1870 год), дзе Бісмарк абыграў імператара Францыі [[Напалеон III|Напалеона III]] з абвяшчэннем вайны Прусіі. Узаемадзеянне германскіх дзяржаў палепшылася пасля аўстра-прускай вайны, германскія дзяржавы хутка сабралі разам свае войскі і перамаглі Францыю. Гэтая пруская перамога прадвызначыла магчымасць стварэння Германскай імперыі на чале з імператарам Вільгельмам I [[18 студзеня]] [[1871]] года (170 годдзе каранацыі першага прускай караля Фрыдрыха I) у зале люстэркаў ў [[Версаль|Версалі]] каля [[Парыж]]а, у той час як французская сталіца знаходзілася ў аблозе.