Пётр Скарга: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: е у → е ў, і у → і ў, я у → я ў, ўнія → унія using AWB (7893)
Радок 28:
'''Пётр СКАРГА''', сапр.: '''Пётр ПАВЕНСКІ''' (люты {{ДН|||1536}}, Труец у Мазовіі, Польшча — {{ДС|12|9|1612}}) — царкоўны і палітычны дзеяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], пачынальнік польскай аратарскай прозы.
 
Скончыў [[Кракаўская акадэмія|Кракаўскую акадэмію]] (1555). У 1563 прыняў духоўны сан, у 1568 выехаў у [[Рым]], дзе удасканальваўўдасканальваў адукацыю. У 1569 стаў братам ордэна [[езуіты|езуітаў]]. У 1571 прыехаў у Рэч Паспалітую, горача выступаў супраць [[дысідэнты|дысідэнтаў]], сваімі казаннямі значна паўплываў на распаўсюджванне каталіцкага веравызнання на тэрыторыі [[ВКЛ]].
 
Заснавальнік і першы рэктар (1579—84) Віленскай езуіцкай акадэміі (гл. [[Віленскі універсітэтўніверсітэт]]). Арганізаваў [[Полацкі езуіцкі калегіум]] і ў 1582—1586 быў яго рэктарам. Заснаваў калегіумы ў [[Рыга|Рызе]] і Дэрпце (цяпер [[Горад Тарту|Тарту]], Эстонія). Вёў актыўную барацьбу супраць [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. Дзякуючы аратарскаму таленту заўсёды перамагаў сваіх апанентаў у дыспутах. Здолеў вярнуць уплывовага прыхільніка кальвінізму [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|М. К. Радзівіла (Сіротку)]] у [[каталіцызм]]. 3 1584 у Кракаве. На працягу 25 гадоў (з 1588) прыдворны прапаведнік караля і вял.кн. [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]]. Ініцыятар і прапагандыст [[Брэсцкая унія|Брэсцкай уніі 1596]].
 
Празваны сучаснікамі Златавустам, яго казанні адрозніваліся красамоўствам і сведчылі пра высокую эрудыцыю. Аўтар рэлігійна-палітычных твораў: «Пра еднасць Божай царквы» (1577), «Жыціі святых» (1579), «Брэсцкі сінод» (1597), «Сеймавыя казанні» (1600), «Жаўнерскія набажэнствы» (1606), «На трэны і лямант Тэафіла Арталога» (1610) і інш. Выступаў за моцную цэнтралізаваную дзяржаву на чале з каралём з абсалютнай уладай, аднак дзеянні манарха, на думку Пятра Скаргі, павінны абмяжоўвацца правам і радай. Разам з тым палітычным ідэалам лічыў тэакратыю, пад якой разумеў кіраванне царкоўнай улады пры дапамозе караля. Абгрунтоўваў ідэю царкоўнай уніі для ўмацавання духоўнага адзінства дзяржавы. Рэзка крытыкаваў анархізм і разбэшчанасць шляхты, яе класавы эгаізм, сацыяльную няроўнасць і прыгнёт сялянства. Папярэджваў, што прамаруджванне з рэформамі па цэнтралізацыі дзяржавы можа прывесці да падзення Рэчы Паспалітай.