Атлантычны акіян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (Робат: зьмяніў fo:Atlantshav на fo:Atlantshavið
др вырашэнне неадназначнасцяў, typos fixed: фауна → фаўна using AWB (7794)
Радок 8:
 
== Астравы ==
Агульная плошча астравоў 1070 гыс. км²². Асноўныя група мацерыковага паходжання: [[Брытанскія астравы]], [[Канарскія астравы]], [[астравы Зялёнага Мыса]], [[Фалклендскія (Мальвінскія) астравы]], [[Вялікія Антыльскія астравы]], [[Ньюфаўндленд]] і часткова [[Малыя Антыльскія астравы]]. Ёсць вулканічныя ([[Азорскія астравы]], [[востраў Святой Алены]], [[Трыстан-да-Кунья]] і інш.) і каралавыя ([[Багамскія астравы]] і інш.).
 
== Рэльеф дна і тэктанічная будова ==
[[File:Atlantic bathymetry.jpg|thumb|250px|Рэльеф дна]]
У будове дна вылучаюцца падводная ўскраіна мацерыкоў ([[шэльф]]), [[мацерыковы схіл]] і [[ложа акіяна]]. Шэльф займае каля 10,3% плошчы дна, мае слабы нахіл у бок адкрытага акіяна. Каля берагоў в-ва [[Грэнландыя]], п-ва [[Паўвостраў Лабрадор|Лабрадор]] шырыня шэльфа дасягае 300—400 км. Параўнальна вузкая шэльфавая зона акаймоўвае Заходнюю Еўропу і берагі Заходняй Афрыкі. Уздоўж аргенцінскага берага шырыня шэльфа 400 км і глыбіня 140—150 м; каля вусця Амазонкі 300 км; уздоўж гвіянскага ўзбярэжжа 90 км. Шэльфавая зона ў паўд.нёвай частцы Карыбскага мора і ў раёне Антыльскіх а-воў развіта слаба. Мацерыковы схіл стромкі, парэзаны падводнымі каньёнамі, самы вялікі з іх — Гудзон. Рэльеф ложа — спалучэнне падводных хрыбтоў, падняццяў і катлавін.
 
У цэнтральнай частцы акіяна ад в-ва Ісландыя да в-ва Буве на 18 тыс. км цягнецца S-падобны мерыдыянальны [[Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет]], які падзяляе Атлантычны акіян на ўсходнюю і заходнюю часткі (з глыбінёй над ім каля 3000 м; на ўсход і захад ад яго — 5000—6000 м). На поўначы (каля Ісландыі) хрыбет мае назву Рэйк'янес, на поздні каля в-ва Буве хрыбет паварочвае на ўсход і пераходзіць у Афрыканска-Антарктычны хрыбет. Там, дзе хрыбет уздымаецца на ўзровень мора, — астравы вулканічнага паходжання ([[Ісландыя]], [[Азорскія астравы]], Сан-Паўлу і інш.). Важнейшая рыса будовы Сярэдзінна-Атлантычнага хрыбта — папярочныя разломы (Чарлі Гібса, Атлантыс, Кейн, Віма, Романш, Сан-Паўлу, Св. Алены і інш.), якія разбіваюць асноўны хрыбет на асобныя блокі з шыротным зрушэннем іх адносна восі. На захад і ўсход ад Сярэдзінна-Атлантычнага хрыбта размешчаны падводныя ўзвышшы (Рыу-Гранды, Бермудскае), плато (Хатан, Зялёнага Мыса), хрыбты (Кітовы хрыбет, Лаўднёва-Антыльскі хрыбет) і ўзвышшы, якія раздзяляюць катлавіны Паўночна-Амерыканскую, Бразільскую, Аргенцінскую, Заходне-Еўрапейскую, Канарскую, Ангольскую, Капскую і інш. з глыбінямі больш за 3000 м.
Радок 25:
Паверхневыя цячэнні пад уплывам цыркуляцыі атмасферы ўтвараюць у субтрапічных і трапічных шыротах антыцыкланальны, а ў паўночных умераных і паўднёвых высокіх — цыкланальны кругавароты. Характэрная рыса Атлантычнага акіяна — магутная сістэма Гальфстрыма. [[Гальфстрым]] і яго працяг — Паўночна-Атлантычнае цячэнне — утвараюць адпаведна заходнюю і паўночную перыферыі паўночнага антыцыкланальнага кругавароту, у якім усходняя перыферыя — халоднае Канарскае цячэнне, паўднёвая — цёплае Паўночнае Пасатнае цячэнне. Паўночны цыкланальны кругаварот складаецца цячэннямі — цёплымі Паўночна-Атлантычным і Ірмінгера і халодным Лабрадорскім, якое паступае з [[мора Бафіна]]. У паўднёвай частцы акіяна антыцыкланальны кругаварот утвараецца на поўначы з захаду цёплымі Паўднёвым Пасатным і Бразільскім. Цыкланальны кругаварот развіваецца каля 50° пд.ш. з цэнтрам у моры Уэдэла. Атлантычныя цыркуляцыі паўночнай і паўднёвай частак Атлантычнага акіяна падзяляюцца летам на поўнач ад экватара Міжпасатным (Экватарыяльным) проціцячэннем, якое зімой зменьваецца агульным заходнім пераносам паверхневых водаў. Больш пастаяннай мяжой з'яўляецца на экватары падпаверхневае проціцячэнне Ламаносава.
 
Тэмпература вады на паверхні Атлантычнага акіяна зімой (у лютым у паўночнай, у жніўні ў паўднёвай частцы) ад 28°С на экватары да 6°С на 60° пн.ш. і -1°С на 60° пд.ш., летам (у жніўні ў паўночнай, у лютым у паўднёвай частцы) адпаведна ад 26°С да 10°С і каля 0°С. Салёнасць 34—37‰. Самая вялікая шчыльнасць вады больш за 1027 кг/м³³ на паўночны ўсход і поўдзень ад экватара змяншаецца да 1022,5 кг/м³³.
 
Прылівы пераважаюць паўсутачныя (да 18 м у заліве Фанды). У асобных раёнах прылівы мяшаныя і суткавыя (ад 0,5 да 2,2 м).
Радок 32:
 
== Флора і фаўна ==
Атлантычны акіян насяляюць каля 2000 тыс. відаў раслін і жывёл. Да глыб. 100—200 м донная расліннасць ([[ламінарыі]], [[зялёныя водарасці]], [[чырвоныя водарасці]]). У трапічным поясе [[сіне-зялёныя водарасці]], у палярным — [[дыятомавыя водарасці]], у Саргасавым моры вялікая колькасць саргасавых водарасцей. Значную масу планктону складаюць ракападобныя — амфіподы і эраўзііды, [[крыль]]. Кітоў і ластаногіх каля 100 відаў. Агульная колькасць відаў рыб перавышае 15 тысяч. Фаўна трапічных шырот — [[радыялярыі]], [[сіфанафоры]], [[медузы]], [[крабы]], [[лятучыя рыбы]], [[акулы]], [[марскія чарапахі]] і [[кашалот]]ы; умераных і палярных — весланогія ракападобныя і крыланогія малюскі, [[селядзец]], трасковыя і камбалавыя рыбы, [[кіты]], [[ластаногія]] і інш. Глыбакаводная фаунафаўна — ігласкурыя рыбы, [[губкі]], гідроіды. Марскіх птушак мала; у Антарктыцы — [[фрэгаты]], [[альбатросы]], [[пінгвіны]] і інш.
 
== Гаспадарчае выкарыстанне ==
Радок 67:
{{Link FA|ur}}
{{Link FA|ml}}
 
[[af:Atlantiese Oseaan]]
[[als:Atlantik]]