Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794)
др clean up, replaced: == У Сеціве == → == Спасылкі ==, ]]) - → ]]) — , Ёзэф → Іозеф using AWB (7893)
Радок 21:
 
== Жыццяпіс ==
Гегель нарадзіўся ў сям'і фінансавага служачага. У сем гадоў ён пайшоў у Штутгардскую гімназію, дзе выявіў здольнасці да старажытных моў і гісторыі. У [[1788]] г. пасля аканчэння гімназіі ён паступіў у Цюбінгенскі тэалагічны інстытут. Тут ён пасябраваў з [[Фрыдрых Вільгельм ЁзэфІозеф фон Шэлінг|Фрыдрыхам Шэлінгам]] і паэтам Ф. Гельдэрлінам. У студэнцтве Гегель захапляўся [[Вялікая французская рэвалюцыя|Французскай рэвалюцыяй]]. У [[1793]] г. атрымлівае ступень магістра філасофіі. У тым жа годзе ён завяршае вучобу ў інстытуце, пасля чаго працуе хатнім настаўнікам у [[Берн]]е і [[Франкфурт-на-Майне|Франкфурце]]. У гэты перыяд ён стварае так званыя «тэалагічныя працы», апублікаваныя толькі ў XX стагоддзі - «Народная рэлігія і хрысціянства», «Жыццё Ісуса», «Пазітыўнасць хрысціянскай рэлігіі».
 
Атрымаўшы спадчыну, Гегель змог заняцца акадэмічнай кар'ерай. З [[1801]] г. ён становіцца выкладчыкам [[Іенскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха Шылера|Іенскага ўніверсітэта]]. Ён супрацоўнічае з Шэлінгам у выданні «крытычнага філасофскага часопіса». У тым жа [[1801]] г. ён абараняе дысертацыю «Аб арбіце планет». Гегель шмат працуе над стварэннем уласнай сістэмы, спрабуючы самыя розныя падыходы да яе абгрунтавання. У [[1807]] г. ён публікуе працу «Фенаменалогія духу», першую з сваіх значных прац. Шэраг яркіх выданняў «Фенаменалогія» (частку рукапісу якой, Гегель цудам выратаваў пры ўварванні французскіх войскаў у [[Горад Іена|Іену]]) - «Дыялектыка раба і гаспадара» як эцюд аб волі, магчымай толькі праз рабства, канцэпцыя «нешчаслівай свядомасці» і інш.
 
Пакінуўшы Іену, Гегель (пры дапамозе свайго сябра Ф. І. Нітхамера) уладкоўваецца рэдактарам «Бамбергскай газеты» у [[Баварыя|Баварыі]]. Нягледзячы на ўмераны характар публікацый, газета зачыняецца з цэнзурных пабуджэнняў. З [[1808]] па [[1816]] гады Гегель - дырэктар гімназіі ў [[Горад Нюрнберг|Нюрнберзе]]. У [[1811]] г. ён ажаніўся (у шлюбе ён меў дзяцей, быў у яго і пазашлюбных сын). Публікуе адну з цэнтральных сваіх прац - «Навука логікі» (у трох кнігах - 1812, 1813 і 1815 г.).
Радок 48:
* [[Дом-музей Гегеля]]
 
== У СецівеСпасылкі ==
{{Commons|Category: Georg Wilhelm Friedrich Hegel}}
* [http://www.hegel-system.de/de/d0.htm Схематычнае ўяўленне гегелеўскай версіі «Энцыклапедыі філасофскіх навук» на нямецкім і іншых еўрапейскіх мовах]