Вікіпедыя:Зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'' 'Зыходзіць са здагадкі пра сумленнасць удзельнікаў''' —гэта— гэта фундаментальны прынцып кожнага вікі-праекта, у тым ліку і [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]]. Бо тут кожнаму дазволена ўносіць выпраўленні, то варта меркаваць, што большасць працуючых тут людзей імкнуцца дапамагчы праекту, а не нашкодзіць яму. Сапраўды, калі б гэта было не так, то праект, падобны Вікіпедыі, не змог бы існаваць — ён проста быў бы асуджаны адпачатку.
 
Таму, калі ў вас маюцца разумныя падставы лічыць, што нейкая праўка з'яўляецца памылкай, зробленай з добрых намераў ці без відавочнага злога намеру, —проста выпраўце яе, але не спяшаецеся пазначаць праўку як вандалізм ці адкат. Калі вы з кімсьці не згодны, помніце, што ваш апанент, магчыма, шчыра верыць, што дзее на выгоду праекта. Звернецеся да яго на старонцы абмеркавання, каб растлумачыць гэта для сябе і даць таму чалавеку спрыяльную магчымасць зрабіць тое ж самае. Часта адно гэта можа зняць усе непаразуменні і запабегчы развіццё бессэнсоўнага канфлікту. Асабліва не забывайце пра патрэбу [[Вікіпедыя: Не чапляйцеся да навічкоў| цярплівага і зычлівага дачыненнястаўлення да навічкоў]], якія яшчэ могуць быць недастаткова знаёмыя з правіламі і культурай Вікіпедыі.
 
Цалкам магчыма, што самому навічку свае паводзіны ўяўляюцца цалкам адэкватным, і звычайна ўся справа тут у неразуменні ці няслушнай інтэрпрэтацыі культуры Вікіпедыі. Нярэдка навічкі бываюць перакананы ў тым, што нязвыклыя ім правілы павінны быць зменены адпаведна іх ранейшаму досведу. Акрамя таго, многія навічкі, якія маюць досвед і глыбокія веды ў той ці іншай вобласці, чакаюць за гэта неадкладнага прызнання і павагі. І іх паводзіны звычайна з'яўляюцца вынікам такіх чаканняў і зусім неабавязкова тлумачыцца фанабэрыстасцю ці хвальбой.