GNU Free Documentation License: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат змяніў: ur:گنو آزاد مسوداتی اجازہ
др clean up using AWB (7893)
Радок 35:
"Тэкстам вокладкі" далей у гэтым тэксце называюцца кароткія кавалкі тэксту, пазначаныя як "Тэкст першай вокладкі" і "Тэкст апошняй вокладкі" ў паведамленні гэтага Дакумента, якое вызначае ліцэнзійныя ўмовы. Тэкст першай вокладкі не павінны быць большым за 5 слоў, а Тэкст апошняй вокладкі не павінны быць большым за 25 слоў.
 
"Празрыстым" асобнікам Дакумента далей у гэтым тэксце называецца асобнік Дакумента ў форме, зручнай для камп'ютэраютара, прадстаўлены ў фармаце з агульнадаступнай спецыфікацыяй і магчымасцю яго чытання і змены праз звычайныя тэкставыя рэдактары ці праграмы працы з графікай (для растравых ці вектарных відарысаў). Фармат павінны даваць магчымасць уводу тэксту ў праграмы рэдагавання тэксту ці пераўтварэння ў іншыя фарматы, прыдатныя для ўводу ў праграмы рэдагавання тэксту. Асобнік Дакумента, створаны ў Празрыстым фармаце, але ў якім разметка ці яе адсутнасць зробленая такім чынам, каб замінаць і перашкаджаць наступным зменам Дакумента чытачамі, не з'яўляецца Празрыстым.
Фармат відарысу не з'яўляецца Празрыстым, калі яго выкарыстоўваюць для паказу значнай часткі тэксту. Асобнік Дакумента, які не з'яўляецца Празрыстым, далей у гэтым тэксце называецца "Непразрыстым".
 
Узорамі прыдатных фарматаў для Празрыстых асобнікаў з'яўляюцца звычайны тэкст ASCII без разметкі; фарматы ўводу Texinfo і LaTeX; SGML ці XML, напісаныя згодна з агульнадаступным DTD; стандартны просты HTML; PostScript ці PDF, зробленыя з улікам наступных зменаў іншай асобай. Узорамі прыдатных фарматаў відарысаў для Празрыстых асобнікаў з'яўляюцца PNG, XCF і JPG. Непразрыстымі фарматамі з'яўляюцца закрытыя фарматы файлаў, якія можна прачытаць і змяніць толькі праз закрытыя тэкставыя працэсары; SGML ці XML, для якіх DTD і/ці інструменты апрацоўкі не агульнадаступныя; створаны камп'ютэрамютарам HTML; PostScript ці PDF, створаныя некаторымі тэкставымі працэсарамі выключна для вываду.
 
"Тытульнай старонкай" далей у гэтым тэксце называецца, для друкаванай кнігі, непасрэдна тытульная старонка, разам з наступнымі старонкамі, неабходнымі для змяшчэння звестак, якія патрабуе размяшчаць на тытульнай старонцы гэтая Ліцэнзія. Для работ у фармаце, які не вызначае такога паняцця, як тытульная старонка, "Тытульнай старонкай" называецца тэкст, размешчаны непасрэдна каля назвы работы, непасрэдна перад пачаткам тэксту работы.
Радок 101:
Вы можаце дадаць раздзел "Ухвалы", які будзе ўтрымліваць толькі ўхвалы рознымі асобамі і арганізацыямі Змененай версіі — напрыклад, вынікі агляду Змененай версіі адным з чытачоў ці пацверджанне з боку пэўнай адказнай арганізацыі, якая ўхваляе гэтую Змененую версію Дакумента як аўтарытэтнае апісанне стандарту.
 
Вы можаце дадаць не больш за пяць слоў для Тэксту першай вокладкі, не больш за 25 слоў для Тэксту апошняй вокладкі уў канец спіса Тэкстаў вокладкі для Змененай версіі. Кожны юрыдычны суб'ект мае права дадаць толькі па адным блоку такіх слоў да Тэкстаў вокладкі. Калі Дакумент ужо вызначае Тэкст вокладкі, які дадаў аўтар Дакумента для патрэбнага Вам боку вокладкі, тады Вы не можаце дадаць іншы. Але Вы можаце замяніць адпаведны Тэкст вокладкі, калі Вам гэта дазволіць выдавец, які дадаў ранейшы Тэкст вокладкі.
 
Аўтар(-ы) і выдавец(-ўцы) Дакумента, па ўмовах гэтай Ліцэнзіі, не даюць Вам права выкарыстоўваць іх імёны для рэкламавання Змененай версіі, а таксама яўнай ці няяўнай ухвалы гэтай версіі.
Радок 109:
Вы можаце аб'ядноўваць Дакумент з іншымі дакументамі, якія распаўсюджваюцца згодна з умовамі гэтай Ліцэнзіі, выконваючы патрабаванні, апісаныя ў раздзеле 4 для Змененых версій, змясціўшы нязмененымі ўсе Нязменныя часткі аб'яднаных дакументаў у выніковым дакуменце, змясціўшы іх поўны спіс у ліцэнзійным паведамленні выніковага дакумента і пазначыўшы яго як спіс Нязменных частак і захаваўшы нязменнымі ўсе Адмовы ад адказнасці аб'яднаных дакументаў.
 
Выніковая работа павінна ўтрымліваць толькі адзін асобнік гэтай Ліцэнзіі. Ідэнтычныя Нязменныя часткі можна замяніць на іх адну копію. Калі існуе некалькі Нязменных частак з адной і той жа назвай, але розным зместам, Вы павінны зрабіць загалоўкі гэтых раздзелаў унікальнымі, дадаўшы ў дужках у канцы гэтых загалоўкаў імя арыгінальнага аўтара і выдаўца гэтага раздзелу (калі вядома) альбо унікальныўнікальны нумар. Таксама Вы павінны зрабіць такія самыя змены ў загалоўках раздзелаў у спісе Нязменных частак ліцэнзійнага паведамлення выніковай работы.
 
У выніковай працы Вы павінны аб'яднаць усе раздзелы "Гісторыя" з усіх аб'яднаных дакументаў, сфарміраваўшы адзін раздзел "Гісторыя"; Такім самым чынам Вы павінны аб'яднаць раздзелы "Падзякі" і "Прысвячэнні". Вы павінны выдаліць усе раздзелы "Ухвалы".
Радок 123:
Аб'яднанне Дакумента ці яго вытворных з іншымі асобнымі і незалежнымі дакументамі ці работамі на адным носьбіце называецца "Падборкай", калі правы на капіраванне, атрыманыя ў выніку такога аб'яднання, не абмяжоўваюць юрыдычныя правы карыстальнікаў Падборкі на выкарыстанне кожнай работы з Падборкі паасобку. Калі Дакумент уключаны ў Падборку, гэтая Ліцэнзія не вызначае правы на выкарыстанне іншых работ Падборкі, якія не з'яўляюцца вытворнымі ад гэтага Дакумента работамі.
 
Калі для гэтых копій Дакумента павінны выконвацца патрабаванні раздзелу 3 да Тэксту Вокладкі і калі Дакумент меншы за палавіну усёйўсёй падборкі, тады Тэкст Вокладкі Дакумента можна змясціць на вокладцы, якая адносіцца толькі да гэтага Дакумента, ці на электронным займенні вокладкі, калі Дакумент прадстаўленны ў электроннай форме. Інакш Тэкст вокладкі абавязкова трэба змясціць на друкаванай вокладцы ўсёй падборкі.
 
== 8. ПЕРАКЛАД ==
 
Пераклад таксама лічыцца зменай, а таму Вы можаце распаўсюджваць пераклады арыгінальнага Дакумента згодна з умовамі раздзелу 4. Каб замяніць Нязменныя Часткі на іх пераклады, трэба атрымаць адпаведны дазвол ад уладальнікаў правоў на капіраванне арыгінальнага Дакумента, але Вы можаце дадаць пераклады некаторых ці ўсіх Нязменных Частак, не выдаліўшы арыгінальных Нязменных Частак. Вы можаце дадаць пераклад гэтае Ліцэнзіі і іншых ліцэнзійных паведамленняў і АдмоваўАдмоў ад адказнасці, але Вы павінны пакінуць арыгінальную англійскую версію гэтай Ліцэнзіі і арыгінальныя версіі гэтых паведамленняў і АдмоваўАдмоў ад адказнасці. У выпадку несупадзення перакладу і арыгінальнай версіі гэтае Ліцэнзіі апошняя мае большую моц.
 
Калі ў Дакуменце змяшчаюцца раздзелы "Падзякі", "Прысвячэнні" ці "Гісторыя", патрабаванне (раздзел 4) Захавання Назвы (раздзел 1) патрабуе змены арыгінальнай назвы.
Радок 137:
== 10. НАСТУПНЫЯ ВЕРСІІ ЛІЦЭНЗІІ ==
 
Фонд Свабодных Праграмаў можа апублікоўваць новыя, змененыя версіі Свабоднай Ліцэнзіі для Дакументацыі GNU. Новыя версіі будуць заўсёды заставацца падобнымі на ранейшыя па духу, але могуць адрознівацца ў дэталях, якія вынікаюць з новых праблемаўпраблем і ўмоваўўмоў. Падрабязней гл. тут: http://www.gnu.org/copyleft/.
 
Кожнай версіі Ліцэнзіі надаецца унікальныўнікальны нумар версіі. Калі ў Дакуменце напісана, што гэты Дакумент можна распаўсюджваць згодна з умовамі пэўнай канкрэтнай версіі Ліцэнзіі "ці любой пазнейшай версіі", то Вы маеце права выбраць для выкарыстання альбо гэтую вызначаную версію Ліцэнзіі, альбо любую пазнейшую версію, якая была апублікаваная (але не чарнавік) Фондам Свабодных Праграмаў. Калі ў Дакуменце не вызначаны нумар версіі гэтае Ліцэнзіі, то Вы маеце права выбраць для выкарыстання любую версію, калісьці апублікаваную (але не чарнавік) Фондам Свабодных Праграмаў.
 
== ДАДАТАК: Як карыстацца гэтай Ліцэнзіяй для сваіх дакументаў ==
Радок 162:
Калі ў Вашым дакуменце змяшчаюцца незвычайныя кавалкі праграмнага коду, мы рэкамендуем Вам распаўсюджваць гэтыя кавалкі праграмнага коду асобна, выкарыстаўшы для гэтага коду адну са свабодных ліцэнзій, напрыклад, Агульную Публічную Ліцэнзію GNU (GPL), каб дазволіць іх выкарыстанне для напісання свабодных праграмаў.
 
[[Катэгорыя:Камп'ютэрныяютарныя ліцэнзіі]]
[[Катэгорыя:Праект GNU]]
[[Катэгорыя:Аўтарскае права]]