Хірахіта: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.3) (робат дадаў: bn:হিরোহিতো
др clean up, replaced: сьц → сц, навукоўцаў → вучоных, вайсков → ваенн (5), фармаванн → фарміраванн, міністар → міністр, сілаў → сі using AWB (7893)
Радок 8:
Ён нарадзіўся ў палацы Ааяма ў [[Токіа]] ў сям'і спадчыннага прынца Есіхіта (пазнейшага імператара) і прынцэсы Садака. Яго дзіцячы тытул — прынц Міці (Michi no miya). Спадчыннікам трону ён стаў пасля смерці свайго дзеда, [[Імператар Мэйдзі|імператара Мэйдзі]] 30 ліпеня 1912 г. Фармальна тытул спадчыннага прынца ён атрымаў 2 лістапада 1916 г.
 
Ён атрымаў бліскучую адукацыю ў школе для дзяцей вышэйшай арыстакратыі (кадзоку), дзе навучаўся з 1908 па 1914 гг. і, пасля, у адмысловым Інстытуце спадчыннага прынца (То:гу:-гогакумонсе) з 1914 па 1921 гг. пад кіраўніцтвам лепшых навукоўцаўвучоных Такійскага імператарскага ўніверсітэта і вышэйшых вайсковыхваенных чыноў Японіі. У 1921 г. спадчынны прынц Хірахіта здзяйсняе шасцімесячную паездку ў Еўропу, наведвае [[Англія|Англію]] і 5 іншых еўрапейскіх краін. 29 лістапада 1921 г. ён становіцца рэгентам Японіі замест захварэлага бацькі.
 
26 студзеня 1924 г. ён ажаніўся на сваёй далёкай сваячцы прынцэсе Нагака, дачцэ прынца Куні Кініёсі. Ад гэтага шлюбу нарадзілася 7 дзяцей.
Радок 15:
25 снежня 1926, пасля смерці бацькі імператара Есіхіта, Хірахіта ўспадкаваў трон і даў перыяду свайго кіравання дэвіз «Сёва» (Сё:ва дзідай, яп. 昭和時代, «эпоха Асвечанага міру»). Ён быў першым за некалькі стагоддзяў японскім імператарам, чыя біялагічная маці была афіцыйнай жонкай яго папярэдніка на пасадзе.
 
Першая частка кіравання Хірахіта як імператара (паміж 1926 і 1945) мінула пад знакам павелічэння вайсковайваеннай моцы краіны. З 1900 г. японскія Імператарскае войска і Ваенна-марскі флот валодалі правам вета пры фармаванніфарміраванні кабінета міністраў. Паміж 1921 і 1944 гг. адбылося прынамсі 64 інцыдэнтаў ва ўнутранай і знешняй палітыцы, калі правыя палітычныя сілы ўжывалі гвалт для дасягнення сваіх мэтаў, самым значным з якіх з'яўляецца забойства прэм'ер-міністра Японіі Інукаі Цуесі ў 1932 г. З гэтага часу вайскоўцы валодалі практычна поўным кантролем над усім палітычным жыццём Японіі, што прывяло да ўцягвання краіны спачатку ў Другую японска-кітайскую вайну (1937—1945), а затым і ў Другую Сусветную вайну.
 
== [[Другая сусветная вайна]] ==
Пасля заканчэння Другой Сусветнай вайны шмат хто лічыў Хірахіта асабіста адказным за яе развязванне, тады як іншыя, у тым ліку амерыканская акупацыйная адміністрацыя, настойвалі на тым, што імператар быў толькі фармальным правіцелем дзяржавы, а фактычна ўся ўлада знаходзілася ў вайскоўцаў. Многія людзі ў Кітаі, на Тайвані, у Карэі і ў Паўднёва-Усходняй Азіі бачылі ў Хірахіта «азіяцкага Гітлера» і настойвалі на тым, каб ён быў пакараны як вайсковываенны злачынца.
 
Аж да самага пачатку вайны Хірахіта дзейнічаў строга ў адпаведнасці з пратаколам, застаючыся на адлегласці ад рэальнага прыняцця рашэнняў. 4 верасня 1941 г. японскі кабінет міністраў сустрэўся, каб абмеркаваць ваенныя планы, падрыхтаваныя імператарскім генштабам, і пастанавіў:
Радок 24:
''«Наша Імперыя, у мэтах самаабароны і самазахавання, завершыць падрыхтоўку да вайны… [і будзе] … гатовая пачаць, калі гэта неабходна, вайну са Злучанымі Штатамі, Вялікабрытаніяй і Нідэрландамі. Наша Імперыя адначасова будзе рабіць усе магчымыя дыпламатычныя высілкі ў дачыненні да Злучаных Штатаў і Вялікабрытаніі, каб паспрабаваць дасягнуць нашых мэтаў… У выпадку, калі не будзе дасягнуты дыпламатычны прагрэс у абмеркаванні нашых патрабаванняў на працягу першых 10 дзён кастрычніка, мы прымаем рашэнне неадкладна пачаць ваенныя дзеянні супраць Злучаных Штатаў, Вялікабрытаніі і Нідэрландаў».''
 
«Мэты», пра якія ішла гаворка, былі ясна вызначаныя: неўмяшанне згаданых заходніх дзяржаў у японскія дзеянні ў Азіі – вайну ў Кітаі і ў планы па ўводзе войскаў у былыя французскія калоніі ў Індакітаі, непавелічэнне колькасці амерыканскіх і брытанскіх вайсковыхваенных сілаўсіл у гэтым рэгіёне, зняццё эканамічнай блакады з Японіі.
 
5 верасня прэм'ер-міністарміністр Каноэ нефармальна зацвердзіў чарнавік імператарскага ўказу за дзень да пачатку імператарскай нарады, на якім гэты ўказ павінен быў быць фармальна распрацаваны. Хірахіта быў глыбока заклапочаны рашэннем паставіць падрыхтоўку да вайны наперадзе дыпламатычных высілкаў у тэксце ўказу, і на наступны дзень, у парушэнне старадаўняга пратаколу, задаў прамое пытанне аб гэтым кіраўнікам войска і ваенна-марскіх сілаўсіл. Каноэ адразу ж умяшаўся і пераканаў Хірахіта запрасіць іх на прыватную канферэнцыю, на якой імператар настойваў, каб мірныя высілкі працягваліся да апошняй магчымасці. Кіраўнік ваенна-марскіх сіл адмірал Осамі Нагана, надзвычай дасведчаны былы ваенна-марскі міністр, пазней распавядаў, «я ніколі не бачыў, каб імператар рабіў вымову ў такім тоне, яго твар расчырванеўся і ён амаль крычаў».
 
Тым не менш, усе ўдзельнікі імператарскай нарады былі адзіныя ў тым, што вайна лепш дыпламатыі. Барон Есіміці Хара, прэзідэнт Імператарскай рады і прадстаўнік імператара, правёў асабістае апытанне ўдзельнікаў канферэнцыі, і атрымаў у адказ альбо меркаванне, што вайна з'яўляецца адзіным выратаваннем у дадзенай сітуацыі, альбо маўчанне.
 
Тады імператар здзівіў усіх прысутных, ізноў звярнуўшыся да іх і тым зламаўшы традыцыю імператарскага маўчання. Імператар Хірахіта настойваў на неабходнасці мірнага вырашэння міжнародных праблемаўпраблем, выказаўшы шкадаванне няздольнасцю сваіх міністраў адказаць на пытанні барона Хара і працытаваўшы верш, напісаны яго дзедам, імператарам Мэйдзі, які, як ён сказаў, ён перачытвае «зноў і зноў». У алегарычных радках гаварылася аб перасцярогах аўтара, што апантаны шторм і вірлівыя хвалі парушаць цішыню і супакой мора. Кожны які жыве на берагах гэтага мора стаў братам аўтара, яго спакой — гэта спакой іншых.
 
Калі шок мінуў, міністры паспяшаліся запэўніць імператара ў іх глыбокім жаданні выкарыстаць усе магчымыя мірныя сродкі. Аднак падрыхтоўка да вайны працягвалася без найменшых зменаў, а праз некалькі тыдняў адбылася змена кабінету міністраў, Каноэ сышоў у адстаўку, на яго месца прыйшоў генерал Хідэкі Тодзіо. 8 снежня (7 снежня на Гаваях) 1941 г. раптоўным нападам сотняў самалётаў на амерыканскі флот у гавані Пёрл-Харбар японскія сілы пачалі ваенныя дзеянні. Адначасова пачалося ўварванне ў Паўднёва-Усходнюю Азію. З гэтага моманту шляхоў да адступлення ўжо не было.
Радок 37:
 
== Апошнія дні вайны ==
На пачатку 1945, пасля чарговай прайгранай бітвы, імператар пачаў серыю індывідуальных сустрэч з членамі ўрада, каб абмеркаваць хаду вайны. Усе, акрамя аднаго, раілі працягваць вайну. Выключэннем быў былы прэм'ер-міністр Каноэ, які баяўся камуністычнай рэвалюцыі больш, чым паразы ў вайне, і настойваў на вядзенні мірных перамоў. Хірахіта лічыў, што рана ці позна мірныя перамовы непазбежныя, але ўзброеныя сілы павінны атрымаць дзесьцідзесці істотную перамогу, каб узмацніць пазіцыі краіны на перамовах. З кожным тыднем гэта станавілася ўсё менш верагодным. Японскі саюзнік — Германія – пацярпела паразу і капітулявала ў маі 1945 г. У красавіку Савецкі Саюз адмовіўся працягнуць тэрмін дамовы аб нейтралітэце. У чэрвені кабінет міністраў перагледзеў ваенную стратэгію, цвёрда вырашыўшы ваяваць да апошняга чалавека. Гэта было афіцыйна пацверджана на кароткай імператарскай нарадзе, якую імператар праслухаў з каменным тварам.
 
На наступны дзень лорд-захавальнік пячаткі Кідо Коіці падрыхтаваў чарнавік дакумента, у якім падсумаваў вынікі безнадзейнай ваеннай сітуацыі і прапанаваў пачаць перамовы. У прыватнай абстаноўцы імператар ухваліў яго і дазволіў Кідо распаўсюдзіць дакумент сярод найменш ваяўніча наладжаных членаў урада. У сярэдзіне чэрвеня ўрад пагадзіўся паспрабаваць прыцягнуць Савецкі Саюз у якасці пасярэдніка пры перамовах аб міры, але не раней таго, як пазіцыя Японіі на перамовах палепшыцца пасля адбіцця ўварвання амерыканскіх войск на Японскія астравы.
Радок 44:
 
== Пасляваеннае кіраванне ==
15 жніўня 1945 г., пасля атамнага бамбавання [[Хірасіма|Хірасімы]] і Нагасакі і абвяшчэнне Савецкім Саюзам вайны Японіі, Хірахіта выступіў з радыёзваротам аб безумоўнай капітуляцыі японскіх узброеных сіл. Нягледзячы на ціск, аказваны на галоўнакамандуючага амерыканскімі акупацыйнымі сіламі ў Японіі генерала Дугласа Макартура з боку лідараў шэрагу краін, у тым ліку з боку прэзідэнта Злучаных Штатаў [[Гары Трумэн]]а, з мэтай аддаць імператара Хірахіта пад суд як вайсковагаваеннага злачынцу, генерал дамогся, каб Хірахіта застаўся імператарам і сімвалам адзінства японскай нацыі. Хірахіта пазбег суда і застаўся на троне, але яго прымусілі недвухсенсоўна адмовіцца ад традыцыйных сцвярджэнняў аб чароўнай прыродзе японскіх імператараў, нашчадкаў багіні сонца [[Аматэрасу]] (дэкларацыя «Нінген-сенген»). Тытул манарха быў зменены з «уладара Імперыі» на «канстытуцыйнага манарха» ў 1946 г. Аднак трэба заўважыць, што амаль адразу пасля відавочнай адмовы ад сцвярджэння аб боскасці імператара ён прыхавана ізноў пацвердзіў традыцыйныя погляды, атрымаўшы дазвол ад акупацыйных улад на богаслужэнне багіні Аматэрасу. Гэты жэст-пацверджанне быў ясна зразуметы ўсімі ў Японіі, хоць відаць не зразуметы акупацыйнымі сіламі.
Хоць Хірахіта прымусілі адмовіцца ад любых прэтэнзій на чароўны статус, яго статус быў свядома пакінуты нявызначаным, часткова таму, што генерал Макартур разглядаў імператара як карысны сродак у захаванні лаяльнасці японцаў да акупацыйных сіл, часткова дзякучы закуліснай дзейнасці Есіда Сігеру, накіраванай на тое, каб перашкодзіць Макартуру зрабіць з Хірахіта манарха еўрапейскага стылю. Хірахіта звычайна разглядаўся як правіцель, галава дзяржавы, але ішла шырокая дыскусія аб тым, ці з'яўляецца ён звычайным грамадзянінам краіны або не. Шматлікія навукоўцы сцвярджаюць, што сённяшні тэнно (яп. 天皇, «нябесны кіраўнік», звычайна перакладаецца як імператар Японіі) — не імператар.
 
Радок 83:
{{Link FA|he}}
{{Link FA|uk}}
 
[[af:Hirohito]]
[[ar:هيروهيتو]]