Італія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Джузэпэ
др clean up, replaced: а у → а ў, Марыё → Марыа, ІІ → II (3), атэнцы → афіняне, га ўраду → га ўрада, |Шчыльнасць насельніцтва = 201 → |ш using AWB (8323)
Радок 26:
|Найбуйнейшыя гарады = [[Рым]], [[Мілан]], [[Неапаль]], [[Турын]], [[Палерма]], [[Генуя]], [[Балоння]], [[Фларэнцыя]], [[Бары]], [[Катанія]], [[Венецыя]]
|Пасады кіраўнікоў = [[Прэзідэнт Італіі|Прэзідэнт]]<br />[[Прэм'ер-міністр Італіі|Прэм'ер-міністр]]
|Кіраўнікі = [[Джорджа Напалітана]]<br /> [[Марыа Монці]] <ref>[http://lenta.ru/news/2011/11/13/monti/ Новым прэм'ер-міністрам Італіі стаў МарыёМарыа Монці]</ref>
|Месца па тэрыторыі = 70
|Тэрыторыя = 301 230
Радок 67:
Італія цягнецца з паўночных [[Альпы|Альпаў]] амаль да ўзбярэжжа Паўночнай Афрыкі, ствараючы, такім чынам, лінію даўжынёй 1100 км. Італію акружаюць [[Лігурыйскае мора|Лігурыйскае]] і [[Тырэнскае мора]] на захадзе, [[Іанічнае мора]] на поўдні і [[Адрыятычнае мора]] на ўсходзе. У нацыянальную тэрыторыю Італіі ўваходзяць два вялікіх вострава, гэта [[Сардзінія]] і [[Сіцылія]], а таксама мноства маленькіх астравоў, такіх як [[Капры]], [[Іхія]], [[Эльба]]; [[Ліпарскія астравы]] паўночней [[Сіцылія|Сіцыліі]]; астравы [[Пэнтэлерыя]], [[Ліноза]], [[Ламп'ёнэ]] і [[Лампедуза]] паміж [[Сіцылія]]й і [[Афрыка]]й. Па пагадненню з [[Югаславія]]й [[1954]]—[[1971]] гг., у склад Італіі ўвайшоў [[Трыест]] з вобласцю [[Істрыя]]. На тэрыторыі самой Італіі існуюць два невялікіх незалежных анклава — [[Ватыкан]] і [[Сан-Марына|Рэспубліка Сан-Марына]]. Італія мяжуе на захадзе з [[Францыя]]й, на поўначы з [[Швейцарыя]]й і [[Аўстрыя]]й, на ўсходзе са [[Славенія]]й. Сталіца Італіі — [[Рым]].
[[Image:Giuseppe Garibaldi (1866).jpg|thumb|upleft|right|150 px|Джузэпэ Гарыбальдзі, адзін са стваральнікаў сучаснай Італіі]]
Сучасная Італія ўтварылася ў [[1861]] г., пад кіраўніцтвам караля [[Сардзінія|Сардзініі]] [[Віктор Эмануіл ІІII|Віктора Эмануіла ІІII]]. Дагэтуль Італія складалася з шматлікіх незалежных дзяржаў, чый сепаратызм і моц адлюстраваліся ў тэрытарыяльным падзеле Італіі на 20 рэгіёнаў. Восем з іх знаходзяцца ў Паўночнай Італіі: [[Эмілія-Раманья]], [[Фрыулі-Венецыя-Джулія]], [[Лігурыя]], [[Ламбардыя]], [[П'емонт]], [[Трэнціна Альто-Адзіджэ]], [[Вале-д’Аоста]] і [[Венета]]. Шэсць знаходзіцца ў Цэнтральнай частцы краіны: [[Абруца]], [[Лацыё]], [[Марке]], [[Малізэ]], [[Таскана]] і [[Умбрыя]]. Паўднёвая Італія складаецца з чатырох: [[Апулія]], [[Базіліката]], [[Калабрыя]] і [[Кампанія]]. Астатнія два рэгіёны — гэта астравы [[Сіцылія]] і [[Сардзінія]].
Італія знаходзіцца на сусветнай гістарычнай арэне з часоў [[Рымская Імперыя|Рымскай Імперыі]]. Сучасная Італія з'яўляецца індустрыяльна развітай краінай, адным з лідараў [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага Саюза]].
 
Радок 75:
Італія — краіна з аднымі з найбольш высокіх паказчыкаў шчыльнасці насельніцтва ў [[Еўропа|Еўропе]]. Найбольш высокая шчыльнасць складае 200 чалавек на 1 км² на Паўночна-Італьянскай раўніне, узбярэжжы [[Лігурыя|Лігурыі]], у паўночнай [[Таскана|Таскане]].
 
Прырост насельніцтва ў Італіі мае тэндэнцыю да скарачэння. У [[1970]] г. прырост склаў 4,4 %, а ў [[1990]] — ужо 0,5 %.
Каля ¾ насельніцтва жывуць у гарадах. Найбольшыя гарады Італіі — [[Рым]], [[Мілан]], [[Неапаль]] і [[Турын]] — маюць больш за 1 млн гараджан. Іншыя вялікія гарады — [[Генуя]], [[Палерма]], [[Балоння]], [[Фларэнцыя]], [[Катанія]] і [[Венецыя]].
 
Эміграцыя моцна паўплывала на італьянскую папуляцыю. З [[1861]] па [[1965]] год 26,5 млн італьянцаў эмігравалі, большая частка ў [[Злучаныя Штаты Амерыкі|Злучаныя Штаты]], [[Аргенціна|Аргенціну]] і [[Бразілія|Бразілію]], і толькі 6 млн вярнуліся. Пасля [[Другая Сусветная вайна|Другой Сусветнай вайны]], многія з'язджалі на працу ў іншыя еўрапейскія краіны, галоўным чынам у заходнюю [[Германія|Германію]] і [[Швейцарыя|Швейцарыю]], і толькі 25 % вярнуліся. З 80-х гг. эміграцыя спынілася і Італія сама пачала прымаць эмігрантаў, галоўным чынам з Паўночнай Афрыкі, Албаніі і Югаславіі, а пасля краху камуністычных рэжымаў ва Усходняй Еўропе, пачаўся прыток з краін Усходняй Еўропы.
 
Італьянцы этнічна не гамагенны, што было выклікана працяглай гісторыяй падзеленасці і міграцыі<!--, і мноства псіхічных тыпаў прэзентуе папуляцыю-->. Мноства людзей размаўляе не на літаратурнай [[італьянская мова|італьянскай мове]], а на [[дыялект]]ах альбо неітальянскіх мовах. Гэтыя дыялекты і мовы залежаць ад рэгіёну. Найбольш адасобленымі раманскімі мовамі з'яўляюцца мова [[Сардзінія|Сардзініі]], якая бліжэй за ўсіх да [[лацінская мова|лацінскай мовы]], на якой размаўляе 1,2 мільёна жыхароў Сардзініі; фрыульская, альбо [[рэтараманская мова]], на якой размаўляюць 520 000 чалавек у паўночна-заходнім рэгіёне Фрыулія; [[ладына]], рэта-раманская мова, на якой размаўляюць у гарах [[Трэнціна-Альта-Адыджэ]]. Цалкам неітальянскай групай з'яўляюцца 260 000 германа-італьянцаў, якія жывуць у [[Трэнціна-Альта-Адыджэ]] (былы аўстрыйскі Паўднёвы Ціроль) і размаўляюць на паўднёва-нямецкім дыялекце [[Аўстрыя|Аўстрыі]] ды [[Баварыя|Баварыі]]. Таксама італьянскія славяне, колькасцю 53 000 чалавек, жывуць у рэгіёне [[Фрыулі-Венецыя-Джулія]]. Ізаляванымі групамі з'яўляюцца грэчаскія камуны, якія пражываюць часткова ў [[Апулія|Апуліі]], часткова ў [[Калабрыя|Калабрыі]] (на поўдні краіны); албанскія калоніі ў [[Сіцылія|Сіцыліі]] і [[Калабрыя|Калабрыі]]; серба-харваты ў [[Малізэ]]; і французскамоўныя групы ў Аосце, на поўначы краіны.
 
Амаль 90 % італьянцаў — каталікі. Каталіцтва было прызнана афіцыйнай рэлігіяй Італіі па Латэранскаму каншахту паміж [[Ватыкан]]ам і Італіяй [[11 лютага]] [[1929]] года, і гэты легальны статус быў адменены толькі ў [[1984]] годзе. [[Пратэстантызм|Пратэстанты]] жывуць невялікімі абшчынамі і складаюць прыкладна каля 180 000 чалавек, колькасць [[яўрэі|яўрэяў]] складае прыкладна 35 000. Таксама дзейнічае [[Праваслаўная царква Італіі]].
 
== Адукацыя і здароўе ==
Італьянская адукацыя вольная, дзеці вучацца з 6 да 14 год. Дзеці паміж 11 і 14 гадамі паступаюць у сярэднюю школу, якая з'яўляецца градуіраванай, і могуць скончыць яе ў класічнай навуковай школе, школе трэніроўкі выкладчыкаў, альбо ў разнастайных тэхнічных школах, дзе рыхтуюць студэнтаў для якой-небудзь прафесіі. Толькі невялічкая частка вучняў ідзе вучыцца ва ўніверсітэты. Галоўныя ўніверсітэты Італіі знаходзяцца ў [[Рым]]е, [[Неапаль|Неапалі]], [[Мілан]]е, Балонні, [[Турын]]е і [[Палерма]]. У г. Дуіна (камуна Дуіна-Аўрысіна, правінцыя Трыест, рэгіён Фрыўлі-Венецыя-Джулія) дзейнічае Адрыятычны [[Каледжы аб'яднанага свету|каледж міжнароднай супольнасці]].
 
Італьянская адукацыя зрабіла вялікі прагрэс у ХХ ст. У [[1930]] гг. толькі 20 % насельніцтва ведалі грамату. Сёння безграматнасць цалкам ліквідавана на поўначы краіны, але на поўдні адукацыйная сістэма працягвае цярпець ад недахопу фінансавання і недахопаў самой сістэмы, і, нягледзячы на зробленыя ўрадам крокі, адукацыйная сістэма ўсё яшчэ моцна залежыць ад кожнага асобнага рэгіёну.
Сістэма аховы здароўя ў Італіі платная, але якасць аказанай медыцынскай дапамогі, зноў жа, залежыць ад рэгіёнаў. Мноства шпіталяў знаходзяцца на ўтрыманні разнастайных каталіцкіх ордэнаў. Узровень смяротнасці пайшоў уніз, пачынаючы з 70-х гг., і зараз ён амаль дасягнуў сярэднееўрапейскага ўзроўню.
 
== Культурныя інстытуты ==
Акадэміі моцна паўплывалі на інтэлектуальнае жыццё ў Італіі. Адной з найзначнейшых застаецца Акадэмія дэі Лінцэі, заснаваная ў 1603 годзе ў [[Рым]]е. Нацыянальная Акадэмія Святога Лукі па мастацтвах заснавана ў ХІV ст. Фларэнцыйская Акадэмія Нацыонале дэлла Круска (1582) навучае псіхалогіі, лексікаграфіі і граматыцы. Нацыянальная Акадэмія Святой Чычыліі па музыцы заснавана ў Рыме ў [[1566]] годзе. Галоўным інстытутам па матэматыцы, [[Фізіка|фізіцы]] і натуральных навуках з'яўляецца Нацыянальны Даследчы Камітэт Італіі, заснаваны ў [[1923]] годзе. Галоўнай бібліятэкай з'яўляецца Нацыянальная Цэнтральная Бібліятэка, заснаваная ў [[1747]] годзе ў Фларэнцыі, фонд якой складаецца з 4 млн кніг. Рымская Віктора Імануіла ІІII Нацыянальная Цэнтральная бібліятэка захоўвае 2,8 млн дакументаў, Цэнтральны Дзяржаўны архіў — 120 000 дакументаў.
 
Большасць музеяў і галерэй мастацтва знаходзіцца ў вялікіх гарадах. Найбольш знакамітымі з'яўляюцца Палац Піцці, Уфіццы, і Нацыянальны Музей у Фларэнцыі. Таксама знакамітыя Галерэя Баргезе, Вілла Джулія, Капіталійскі Музей, Нацыянальная Галерэя сучаснага мастацтва ў Рыме, Акадэмія ў Венецыі. «Універсіта Італьяна пер Страньеры», пабудаваны ў [[1925]] г. у Перуджыі, выкладае курсы па гісторыі Італіі і італьянскай культуры і італьянскую мову для іншаземных студэнтаў.
Радок 144:
У 20 рэгіёнах краіны абіраюць свой урад, які ажыццяўляе кіраванне на мясцовым узроўні. Пяць рэгіёнаў — [[Фрыулі-Венецыя-Джулія]], [[Сардзінія]], [[Сіцылія]], [[Трэнціна-Альта-Адыджэ]] і [[Вале-д’Аоста]] маюць спецыяльны аўтаномны статус згодна з Канстытуцыяй.
 
Асноўнай палітычнай партыяй ў Італіі з'яўляецца Хрысціянская Дэмакратычная партыя Італіі, якая была створана ў [[1945]] годзе. Іншымі значнымі партыямі з'яўляюцца Дэмакратычная партыя Левых (альбо Камуністы за рэформы) і Сацыялістычная партыя. Значную папулярнасць на поўначы набыла ультраправаяўльтраправая партыя Ліга Поўначы. Маленькімі партыямі ў Італіі з'яўляюцца Сацыяльная Дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя, Ліберальная партыя, і неафашысцкая партыя Італьянскі Сацыяльны Рух.
 
== Узброеныя сiлы ==
Радок 158:
У гандлі з Італіяй Беларусь устойліва захоўвае адмоўнае сальда. У [[2008]] годзе ў Беларусі дзейнічала 81 (48 сумесных і 33 замежныя) прадпрыемства з удзелам італьянскага капіталу, што пераважна засяродзіўся ў тэкстыльнай і мэблевай вытворчасці.
 
У красавіку [[2009]] года Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Рыме з старшынём італьянскага ўрадуўрада [[СільвіёСільвіа Берлусконі]]. У канцы лістапада 2009 спадар Берлусконі наведаў Мінск і правёў перамовы з кіраўніцтвам краіны.
 
{{зноскі}}