Статуты Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7893)
др вырашэнне неадназначнасцяў, typos fixed: экземпляра → экзэмпляра using AWB
Радок 34:
Трэці статут Вялікага княства Літоўскага дзейнічаў у ВКЛ з 1589, пасля далучэння зямель ВКЛ да Расійскай імперыі дзейнічаў: у Віцебскай і Магілёўскай губ. — да 1831, у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губернях — да 1840.
 
Пасля таго як быў прыняты [[Статут Вялікага княства Літоўскага 1566]], кадыфікацыйная работа не спынілася. Ужо на Брэсцкім сойме [[1566]] было папраўлена некалькі артыкулаў. Праз 2 гады Гродзенскі сойм унёс папраўкі ў некаторыя артыкулы і стварыў камісію для дапрацоўкі Статута. Камісія для выпраўлення Статута была выбрана і на [[Люблінскі сойм, 1569|Люблінскім сойме 1569]]. Крыніцы для распрацоўкі Статута 1588 — Статуты ВКЛ 1529 і 1566, соймавыя пастановы 1573, 1578 (гл. [[Паправы статутовыя 1578]]), 1580 і 1584, прывілеі, пастановы павятовых соймікаў. Да канца 1584 работа над Статутам была скончана, але ў сувязі з тым, што ён ігнараваў акт [[Люблінская унія|Люблінскай уніі 1569]], прадстаўнікі [[Польскае Каралеўства, Польскае1385—1569|Польшчы]] не дапускалі яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай. Каб захаваць велікакняжацкі трон, [[Жыгімонт III Ваза]] зацвердзіў Статут сваім прывілеем [[28 студзеня]] [[1588]].
 
Трэці статут Вялікага княства Літоўскага падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі прававедамі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ [[А. Б. Валовіч]]а і падканцлера [[Леў Іванавіч Сапега|Л. І. Сапегі]]. У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў. Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з якіх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлады на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі).