Барад-дур: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '[[Выява:mordor.png|thumb|400px|Барад-дур на фоне Арадруіна (кадр з кінатрылогіі «Уладар Пярсцёнкаў» ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:56, 14 верасня 2012

Барад-дур (сінд.: Barad-dûr) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна галоўная крэпасць (ці вежа) Саўрана, якая выконвала ролю сталіцы Мордара. Яна была пабудавана ў 1000—1600 гг. Другой Эпохі, амаль цалкам разбурана пасля вайны Апошняга Саюза, ізноў адбудавана ў канцы Трэцяй Эпохі (пачынаючы з 2951 года) і неўзабаве канчаткова разбурана пры зрыньванні Саўрана і знішчэнні Пярсцёнка Усеўладдзя.

Файл:Mordor.png
Барад-дур на фоне Арадруіна (кадр з кінатрылогіі «Уладар Пярсцёнкаў» Пітэра Джэксана).

Размяшчаўся Барад-дур у паўночнай частцы Мордара, на адлегласці прыкладна адной лігі на ўсход ад Арадруіна.

Назва «Барад-дур» перакладаецца з сіндарына як «Цёмная Вежа». На Чорнай мове крэпасць звалася Лугбурз (гэта паняцце ўжывалася таксама ў пераносным сэнсе, як бы мы сказалі наверсе, пазначаючы ў прастамоўі вышэйшую ўладу). На квенья звалася Лунату́рка (квэнья: Lúnaturco) або Та́рас Лу́на (квэнья: Taras Lúna).

Барад-дур быў сталіцай Мордара — там неадлучна знаходзіўся сам Саўран і адтуль жа ён кіраваў сваімі ўладаннямі. Намеснікам у Барад-дур быў Вяшчальнік Саўрана.

Літаратура

Шаблон:Tolkien-stub