У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Чорная мова (англ.: Black Speech) — адна з моў Міжзем’я ў творах Дж. Р. Р. Толкіна. З’яўлялася штучнай мовай, створанай Саўранам для сваіх слуг замест шматлікіх дыялектаў оркаў і іншых падначаленых плямёнаў. Існавала архаічная «высокая» форма мовы, якой карысталіся назгулы, і больш спрошчаная, якой карысталася армія Барад-Дура. Многія словы з чорнай мовы перайшлі ў мовы оркаў, хаця сама мова сярод оркаў не прыжылася.

Чорная мова была заснавана на мове валарын, таму што гэта была родная мова Саўрона. Але таксама было магчыма, што яна заснавана на квэнья. Здаецца, што гэта мова не мела пісьменства, і таму Саўрон выкарыстаў тэнгвар з некаторымі зменамі, каб зрабіць надпіс на Пярсцёнку Усеўладдзя.

Саўрон стварыў чорную мову так, каб яна была найбольш непрыемнай і немілагучнай, сам Толкін не любіў пісаць на чорнай мове (паводле Толкіна, некалі ён атрымаў ліст ад прыхільніка яго твораў, ліст утрымліваў таксама шклянку, на якой быў надпіс з Пярсцёнка на чорнай мове; Толкін гаварыў, што не любіць гэтую шклянку і карыстаецца ёй як попельніцай).

З-за гэтага пра чорную мову вядома менш, чым пра іншыя мовы з твораў Толкіна. Добрыя асобы пазбягаюць размаўляць на ёй, таму што чорная мова прыцягвае ўвагу вока Саўрона. У адрозненне ад моў эльфаў, на чорнай мове не існуе паэм ці песень, толькі надпіс на Пярсцёнку Усеўладдзя. З-за гэтага вядомы слоўнік мовы занадта малы для выкарыстання ў паўсядзённым жыцці.

Калі Пітэр Джэксан здымаў серыял паводле рамана «Уладар Пярсцёнкаў», лінгвіст Дэвід Сало выкарыстаў нешматлікія вядомыя словы з чорнай мовы, каб зрабіць мову, на якой будуць размаўляць у фільме.

Прыклад

правіць

Прыклад высокай чорнай мовы — надпіс на Пярсцёнку Усеўладдзя:

Ash nazg durbatulûk,
ash nazg gimbatul,
ash nazg thratulûk,
agh burzum-ishi krimpatul.

Што ў перакладзе на англійскую мову значыць:

One Ring to rule them all,
One Ring to find them,
One Ring to bring them all
and in the Darkness bind them.

Што перакладаецца так:

Адзін пярсцёнак скорыць іх,
Адзін збярэ іх,
Адзін іх прыцягне
і ў чорны ланцуг скуе іх,

ці так:

Каб усіх адшукаць, склікаць разам
і адзінаю чорнай воляй скаваць…

Таксама чорная мова сустракаецца ў імёнах і размовах оркаў, напрыклад, «гхаш» (што значыць — агонь), «тарк» — лаянка на Углука, аднаго з мордарскіх оркаў.

Наступнае развіццё

правіць

Ідэя атрымала развіццё ў апокрыфе Наталлі Васільевай і Наталлі Някрасавай «Чорная кніга Арды» (высокая мова Цемры, вынайдзеная імі, не мае ніякага дачынення да Чорнай мовы, як і іх напрацоўкі па мовах оркаў).

Аналогіі з рэальнага свету

правіць

Паводле думкі гісторыка-усходаведа Аляксандра Неміроўскага, чорная мова з’яўляецца хурыцкай мовай. Прынамсі, не выклікае ніякіх сумневаў эргатыўны склад гэтай мовы.

Спасылкі

правіць