Лена Куўрмаа: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dolyn (размовы | уклад)
Новая старонка: '{{Музыкант | Імя = Лена Куўрмаа | Подпіс = | Лога = | Фота = Lenna 16-0...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:14, 24 верасня 2012

Лена Куўрмаа (эст.: Lenna Kuurmaa; нарадзілася 26 верасня 1985, Талін, Эстонія) — эстонская музыкантка, спявачка, удзельніца гурта Vanilla Ninja.

Лена Куўрмаа
эст.: Lenna Kuurmaa
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 26 верасня 1985(1997 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Эстонія
Муж Lauri Mäesepp[d][1][2]
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкантка, спявачка, акторка
Інструменты гітара, скрыпка
Жанры рок, поп, поп-панк
Калектыў Vanilla Ninja
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Яшчэ ў дзяцінстве Лена марыла аб тым, каб стаць спявачкай. Першапачаткова ейныя бацькі ставіліся да гэтага крытычна. Але пакрысе Лена пачала зьяўляцца на сцэне. Яна брала ўдзел у мюзіклах «Кароль і я», «Гукі музыкі». Адным з найвялікшых посьпехаў стаўся ўдзел у паўфінале «Fizz Superstar 2002». Лена не выйграла, але менавіта там яе прыкмеціў рэжысэр Свэн Лыхмус (эст.: Sven Lõhmus), уладальнік лэйбла TopTen.

Пасьля заканчэньня школы Лена зь ейнай аднаклясьніцай Маар’яй Ківі і яшчэ дзьвюма дзяўчынкамі — Пірэт Ярвіс і Катрын Сіскай стварылі гурт Vanilla Ninja. Першы дыск Vanilla Ninja быў выдадзены ў 2003 годзе. Гурт быў удзельнікам «Еўравізіі-2005», ён карыстаўся вялікай папулярнасьцю ўва Еўропе (асабліва ў Эстоніі, Нямеччыне, Швайцарыі).

Пасьля канфлікту з чарговым прадусарам Дэвідам Брэндасам, Лена разам зь іншымі ўдзельніцамі пачала сама складаць лірыку і музыку для сваіх песьняў. У дадзены момант гурт Vanilla Ninja складаецца зь Лены Куурмаа, Пірэт Ярвіс і Катрын Сіскі. Лена зьяўляецца вядучай сьпявачкай, піша песні. Яна грае на гітары і скрыпцы.

У кастрычніку 2007 году Лена зьнялася ў эстонскім фільме «Kuhu põgenevad hinged» («Куды бягуць душы») пра жыцьцё падлеткаў. Таксама яна зьяўляецца акторкай эстонскага сэрыялу «Kodu keset Linna».

Лена валодае эстонскай, нямецкай і англійскай мовамі. Апроч удзелу ў Vanilla Ninja Лена пяе сола, а таксама выступае зь іншымі гуртамі ды артыстамі.

На Eesti laul 2010 году Лена ўдзельнічала зь песьняй «Rapunzel». У фінале конкурсу яна заняла другое месца.

Дыскаграфія

У 2009 г. быў выдадзены сынгл «Musta Pori Näkku». У 2010 г. Лена са сваім аднайменным гуртом запісала эстонскамоўны альбом Lenna, што адразу заняў першае месца ў музычных чартах Эстоніі.

Цікавосткі

  • Лена мае лабрадора па мянушцы Ninja
  • Ейны дэвіз: «Тыя, хто ведаюць, чаго хочуць — выйграюць». Яна мае татуіроўку з такім тэкстам на назе.

Вонкавыя спасылкі

  1. https://uudised.tv3.ee/meelelahutus/uudis/2021/06/21/palju-onne-lenna-kuurmaa-ja-lauri-maesepp-abiellusid/
  2. https://elu.ohtuleht.ee/1024935/nunnu-valik-lenna-kuurmaa-paljastas-mis-tema-ja-lauri-maesepa-poeg-nimeks-sai