Харавыя водарасці: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
арфаграфія
Радок 21:
'''Харавыя водарасці''', харафіты, лучыцы (''Charophyta'') — [[аддзел, біялогія|аддзел]] ніжэйшых раслін.
 
Выдзяляюць 1 клас, 1 парадак, 2 сямействы (нітэлавыя і харавыя), 6 родаў, каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды. ПаходэяцьПаходзяць, магчыма, ад [[зялёныя водарасці|зялёных водарасцей]]. ВядмыВядомы з [[сілур]]у. Утвараюць вялікія зараснікі на заіленых і пясчаных грунтах у прэсных вадаёмах і апрэсненых участках мораў. На Беларусі 15 відаў з родаў нітэла, нітэлопсіс і хара.
 
Шматклетачныя кусцістыя [[водарасці]] знешне падобныя да некаторых вышэйшых раслін ([[рагаліснік]], [[хвошч]]). Слаявіна вышынёй 20—30 см, часам да 1—2 м, прымацаваная да субстрату рызоідамі. Бакавыя галіны размешчаны кальчакамі на шматклетачных вузлах. Міжвузеллі з адной доўгай клеткі, якая можа абрастаць карой з вузкіх клетак. Абалонкі клетак часам абваішаваныя. Хларапласты зялёныя, маюць хларафілы a і b, караціноіды, запасное рэчыва — [[крухмал]]. Размнажэнне вегетатыўнае і палавое ([[аагамія]]).